Грамадства3434

Лукашэнка трэці дзень не з'яўляецца на публіцы. Адмененая даўно запланаваная нарада

Апошні раз на публіцы Аляксандр Лукашэнка паказваўся 9 мая. У той дзень ён прыехаў на ўскладанне кветак на мінскай плошчы Перамогі, але не стаў выступаць з традыцыйнай прамовай, дэлегаваўшы гэта міністру абароны Віктару Хрэніну. Выглядае, што хвароба працягваецца.

Віктар Хрэнін выступае з прамовай замест Лукашэнкі 9 мая 2023 года. Скрыншот відэа

Раніцай 9 мая Лукашэнка прысутнічаў на парадзе ў Маскве. Ён выглядаў хворым, на руцэ быў бінт. Палітык не змог прайсці 300 метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага саду разам з іншымі кіраўнікамі краін, і яго адвезлі электрамабілем.

Адразу пасля даволі кароткай цырымоніі ўскладання кветак Лукашэнка з’ехаў, не застаўшыся на сняданак у Пуціна.

На апошніх мерапрыемствах, дзе выступаў Лукашэнка, у яго быў асіплы голас — што тыпова для фарынгіту і танзіліту.

Па інфармацыі канала «Мотолько Помогі», 11 мая мусіла прайсці нарада з удзелам Лукашэнкі па тэме карупцыі і арыштаў дактароў. Запланавана яна была даўно, але ў выніку адмянілася.

У канале лукашэнкаўскай прэс-службы пасля 9 мая не было ніякіх фота палітыка. Толькі 12 мая з'явілася навіна, што Лукашэнка нібыта накіраваў адказ у адрас прэс-сэкратара ААН на запрашэнне прыняць удзел у саміце па мэтах устойлівага развіцця. Інфармацыя была размешчана ад імя прэс-службы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары34

  • Mar
    12.05.2023
    А чего так? Водка и трактор не помогают?
    Как его прижало, так валяется уже несколько дней под присмотром светил медицины. А сам невинных людей со смертельными болезнями приказывает в тюрьмы бросать, где их отказываются не только лечить, но даже лекарства не принимают.
  • mikola
    12.05.2023
    ni treba na *im* jasce stavic kryz.....
  • Олег
    12.05.2023
    Шота мне подсказывает что время пришло....

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА21

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

З аўкцыёну амаль за мільён даляраў прадаюць калісьці знакаміты завод

Ізраільскі бізнэсмен пайшоў на кантакты з іранскай разведкай дзеля беларускай жонкі4

Ярмошына лічыць, што дату выбараў трэба вызначыць па-сталінску3

Зяленскі расказаў пра «план перамогі», які пакажа Байдэну

Навукоўцы выявілі новую групу крыві

Для працы з дзецьмі прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі прыдумаў беларускіх трансформераў4

Жыхара Кіраўска другі раз за год судзяць па палітычным артыкуле. Раней казалі, што ён «хацеў сарваць выбары»1

У Вялікабрытаніі правялі першую ў свеце аперацыю на зламанай назе насарога

«Людзі рынуліся ў крамы па ваду, у выніку быў часовы яе дэфіцыт». Беларусы расказваюць пра тое, як польскія ўлады змагаюцца з паводкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА21

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →