Грамадства44

У Сянне за правядзенне «пікета ў інтэрнэце» суд аштрафаваў вучня 11 класа. Нават лукашысты схамянуліся, што парушылі працэдуру

Суддзя Сенненскага раённага суда Іна Досава 31 сакавіка за «правядзенне пікета ў інтэрнэце» аштрафавала на 74 рублі непаўналетняга выпускніка сярэдняй школы №2, сябра БРСМ, кандыдата ў майстры спорту па барацьбе ў грэка-рымскім стылі Сцяпана Падрэза. Аднак пастанова была адменена старшынёй Віцебскага абласнога суда, бо парушала банальныя працэдурныя моманты.

    Згодна з адміністрацыйным пратаколам, Сцяпан Падрэз у адкрытым публічным доступе ў альбоме захоўваў фатаграфіі, на якіх былі размешчаныя выявы бела-чырвона-белага сцяга і малюнак з надпісам «ЯМЫ97%», выкананы бела-чырвонымі кветкамі на чорным фоне. Таксама ў яго былі знойдзеныя і іншыя фатаграфіі з БЧБ-сцягам і гербам «Пагоня», піша «Віцебская вясна».

    На думку суддзі, малады чалавек «публічна выказаў свае асабістыя погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця, ажыццявіўшы тым самым пікетаванне». Зрабіў ён гэта ў жніўні 2020 года, чамусьці папярэдне не запытаўшы дазволу мясцовых улад.

    Суддзя Досава ў найлепшых традыцыях лукашэнкаўскага «правасуддзя» палічыла факт здзяйснення Падрэзам адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 1 арт. 24.23 КаАП, устаноўленым, а яго вінаватасць у здзяйсненні гэтага адміністрацыйнага правапарушэння даказанай.

    Аднак старшыня Віцебскага абласнога суда Аляксандр Федзюкевіч 18 красавіка адмяніў рашэнне суддзі Досавай, бо яно было прынята з грубым парушэннем патрабаванняў Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, бо ў адпаведнасці з арт. 3.5 ПВКаАП справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, учыненых непаўналетнімі, павінна разглядаць камісія па справах непаўналетніх Сенненскага райвыканкама, а не суд.

    У найбліжэйшы час справа Сцяпана Падрэза будзе разгледжана членамі гэтай камісіі. Можна прагназаваць, што гэта будзе чыста фармальная працэдура, а пакаранне застанецца ранейшым — максімальны штраф для непаўналетніх у памеры 74 рублі.

    Каментары4

    • Улад
      06.05.2023
      Абласны суд убачыў беззаконнасць толькі ва узросце гэтага Сцяпана?
    • Слава Украіні! Жыве Беларусь!
      06.05.2023
      даведка, ў Беларскім Дабравольчым Корпусе і Палку Каліноўскага пасмеяліся з вашых словаў пра "не грозіт"
    • Грозит квартира в Сеннице.
      07.05.2023
      Слава Украіні! Жыве Беларусь!, Суддзі нават не цікавяцца, з чаго там смяюцца ці плачуць ў Палку Каліноўскага. Полк Каліноўскага для іх гэта не больш як выпадковы радок ў стужцы навін, менш цікавы за прыгоды зорак шоўбізнеса. Для суддзяў ПКК нават карысны і прыемны: пакуль там "пасмеяліся", тут можна лёгка закатаць на гады сваякоў удзельнікаў ПКК і атрымаць за гэта грошы, ці кватэрку на мінскай кальцавой.

    Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»9

    Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

    Усе навіны →
    Усе навіны

    Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

    Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

    Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

    Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

    Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік17

    «Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы3

    З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

    ЗША патрацілі $30 мільёнаў на абслугоўванне арыштаванай яхты расійскага алігарха Керымава. У ёй памянялі нават ёршыкі ў прыбіральні1

    Расійскаму спеваку Шарлоту, які спаліў пашпарт, запыталі сем з паловай гадоў калоніі

    больш чытаных навін
    больш лайканых навін

    Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»9

    Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

    Галоўнае
    Усе навіны →