Прэс-служба Беларусбанка паведаміла, што ў інтэрнэце апошнім часам распаўсюджваецца рэклама ад імя інвестыцыйнай платформы «Беларусбанк-Інвест» і папярэдзіла, што ніякага дачынення да гэтай структуры не мае.
«Калі ў сацсетках або інтэрнэце вам трапляецца вось такая рэклама, ведайце:
Беларусбанк не мае ніякага дачынення да дадзенай інвестыцыйнай платформы, якую ашуканцы называюць «Беларусбанк Інвест». Больш за тое, у структуры холдынгу банка няма даччынай інвестыцыйнай кампаніі», — папярэджвае банк.
Персанальныя звесткі, уведзеныя пры спробе скарыстацца паслугамі, прапанаванымі гэтым сайтам, пасля могуць быць выкарыстаныя для прымянення метадаў сацыяльнай інжынерыі і завалодання грашовымі сродкамі карыстальнікаў, у тым ліку праз тэхналогіі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, засцерагае ўстанова патэнцыйна даверлівых грамадзян.
Каментары