У Бялынічах работніца дома-інтэрната крала грошы з картак старых і інвалідаў
Бялыніцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу супраць 30-гадовай работніцы дома-інтэрната, якая падазраецца ў выкраданні грошай з картак сваіх пажылых падапечных.
Па інфармацыі следства, з верасня па снежань 2022 года 30-гадовая работніца дома-інтэрната, заходзячы ў незачынены кабінет аднаго з кіраўнікоў, неаднаразова брала з сейфа банкаўскія карткі асоб, якія жывуць ва ўстанове, а потым здымала грошы ў банкаматах і прысвойвала іх.
Літаральна за тры з паловай месяцы жанчына такім чынам наздымала грошай на агульную суму каля 35 тысяч рублёў.
Дзеянні супрацоўніцы ўстановы кваліфікаваныя следствам па ч. 4 арт. 212 (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Жанчына раней не судзімая, шкоду яна на гэты момант цалкам кампенсавала.
Каментары