Культура

Беларуская рада культуры запускае чарговы магістрат

Беларуская рада культуры запускае магістрат «Spadčyna-Уроцлаў». Пасля паспяховага гуртавання больш як 300 чалавек вакол аднаўлення выдавецтва Андрэя Янушкевіча «Кнігаўка», БРК прапануе беларусам аб’яднацца ў супольнасць, якая цягам дзевяці месяцаў будзе падтрымліваць падлеткавы клуб развіцця і культуры Spadčyna ва Уроцлаве.

Клуб стварылі тры месяцы таму, каб дзеці беларускіх эмігрантаў выхоўваліся на беларускай мове і ў беларускім кантэксце. За гэты час ён сабраў 55 удзельнікаў 8—16 гадоў, чацвярых куратараў і ўвёў у працу 7 відаў дзейнасці. Паводле арганізатараў, дзякуючы супольным заняткам у Spadčyna дзеці сапраўды пераходзяць на беларускую мову зносінаў.

Клуб мае запыт на тое, каб пашырыць колькасць удзельнікаў да 70 і запрасіць яшчэ двух куратараў, але на гэта пакуль не стае рэсурсаў.

«Беларуская мова, гісторыя і традыцыі стаяць у Spadčyna на першым месцы, — кажа заснавальніца клуба Настасся Сасыкбаева. — Мы абавязаныя даць іх нашым дзецям, якія аказаліся ў вымушанай эміграцыі. Дзецям таксама баліць за Беларусь, не варта думаць, што яны нічога не разумеюць. Большасць з удзельнікаў нашага клуба разважае, што атрымае адукацыю і досвед за мяжой і вернецца ў Беларусь будаваць незалежную дэмакратычную краіну. А для гэтага трэба ведаць свае мову і гісторыю — ва Уроцлаве яны могуць атрымаць гэта толькі ў адным месцы».

Матэрыялы для заняткаў рыхтуюцца выключна на беларускай мове, куратары размаўляюць з дзецьмі таксама толькі па-беларуску. У клубе дзеці разам робяць хатнія заданні, наведваюць тэатральныя заняткі і майстар-класы побытавых танцаў, ходзяць на экскурсіі, вывучаюць гісторыю Беларусі, чытаюць беларускія літаратурныя творы, глядзяць фільмы і мультфільмы на беларускай мове, спрабуюць розныя віды гульняў, размоўныя і дыскусійныя клубы. На лета арганізатары плануюць імпрэзы на адкрытым паветры: пікнікі, турыстычныя злёты, спартакіяды, роварныя марафоны ды іншыя спартовыя забавы.

«Клуб Spadčyna зусім малады, але яго стваральнікі маюць досвед працы з дзецьмі, яны дакладна ведаюць, што трэба рабіць, і самае галоўнае — яны захопленыя сваёй справаю, — тлумачыць выбар ініцыятывы кіраўнік праекту «Беларускія магістраты» Цімафей Акудовіч. — Ужо цяпер дасягненні клубу ўражваюць: больш за 50 дзяцей, рознафарматныя імпрэзы, актыўная супраца з іншымі арганізацыямі. Падтрымка беларускай грамадскасці дасць гэтай ініцыятыве шанец вырасці ў вялікую дзейсную прастору для выхавання і творчага росту беларускіх дзяцей у Вроцлаве».

Каб дапамагчы Spadčyna дасягнуць жаданага маштабу, трэба сабраць не менш за 100 чальцоў супольнасці, гатовых штомесяц ахвяроўваць невялікія сумы грошай. Працягласць — 9 месяцаў.

Далучыцца да магістрата проста: дастаткова падпісацца на адзін з прапанаваных тарыфаў — 45 злотых (≈ $ 10), 90 злотых (≈ $ 20) альбо 140 злотых ($ ≈ 30) на выбар удзельніка праз плацежную сістэму Stripe. Можна таксама зрабіць аднаразовае ахвяраванне.

Чалец магістрата атрымлівае:

электронны сертыфікат удзельніка магістрата (пры ўмове ўдзелу цягам мінімум 8 месяцаў) з пазначэннем ахвяраванай сумы;

справаздачы пра дзейнасць клуба;

магчымасць браць удзел у штомесячных стрымах з заснавальнікамі клуба і абмяркоўваць навіны;

творчыя відэападарункі ад дзяцей, якія займаюцца ў клубе.

Spadčyna можа зрабіцца прыкладам для іншых гарадоў з вялікай беларускай дыяспарай у справе адкрыцця беларусаарыентаваных прастор для дзяцей. Заснавальнікі клуба, пасля таго як іх ініцыятыва стане на ногі, гатовыя дзяліцца напрацоўкамі і досведам з калегамі з іншых гарадоў альбо самі адкрываць там аналагічныя прасторы.

Spadčyna — другая ў праекце «Беларускія магістраты» Беларускай рады культуры. Магістратам называцца суполка ахвярадаўцаў, якія дамаўляюцца цягам канкрэтнага перыяду вызначанай сумай грошай падтрымліваць перспектыўны праект беларускай справы альбо дапамагаць развязанню пэўнай праблемы.

Каментары

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?23

Меркаванніяк вы мяркуеце?23

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе выглядаць «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТЫ3

Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу ў чацвер

Адмова ад NATO і 20% тэрыторыі Украіны: Стала вядома пра ўмовы Пуціна на перамовах11

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна выехаў з краіны27

Тату-майстрыха намалявала кліенту штучнае вока, якое выглядае як сапраўднае3

Францыя правяла патаемныя вучэнні па ўводзе войскаў ва Украіну для адбіцця агрэсіі з Беларусі1

У Гродзенскім заапарку найлепшымі сяброўкамі сталі каза і сабака1

Калі дома душна, людзі горш думаюць і запамінаюць — вучоныя2

Як Францыя выцягнула з Буркіна-Фасо чатырох сваіх агентаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?23

Меркаванніяк вы мяркуеце?23

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?

Галоўнае
Усе навіны →