Грамадства33

Заснавальніка беларускай дыяспары ў Батумі не пусцілі назад у краіну з Турцыі

Заснавальніка беларускай дыяспары Аджарыі, беларуса Яўгена Гацака не пусцілі з Турцыі ў Грузію. Пра гэта стала вядома падчас сённяшняй прэс-канферэцыі ў Батумі.

Акцыя да ўгодкаў Чарнобыля ў Батумі

Кіраўнік беларускай дыяспары Аджарыі Аляксей Балашоў распавёў тэлеграм-каналу «Ты таксама ў Грузіі», што Яўген у аўторак адправіўся ў Турцыю, каб «абнуліцца» (замежнікам без ДНЖ у Грузіі трэба выязджаць раз на год, потым можна вярнуцца і жыць яшчэ год). Але на зваротным шляху яму адмовілі ва ўездзе ў Грузію «з іншых прычын».

У сераду Яўген паспрабаваў заехаць у Грузію другі раз, цяпер падаўся на палітычны прытулак. Па словах Аляксея, які прывёз тады Яўгену дакументы для падачы на прытулак, беларусу сказалі «чакаць», а праз 5 гадзін вывелі на турэцкі бок. «Магчыма, гэта было парушэнне Канвенцыі аб уцекачах 1951 года», — дадае Аляксей.

Цяпер Яўген знаходзіцца ў Турцыі, а яго сям'я — у Грузіі. Яго пытаннем займаюцца праваабаронцы, офіс Ціханоўскай таксама ў курсе справы. Верагодна, праваабаронцы паспрабуюць яшчэ раз падаць дакументы на палітычную абарону і/або атрыманне візы ў трэцюю краіну.

Яўген Гацак быў назіральнікам падчас выбараў 2020 года.

Каментары3

  • Максим Дизайнер
    28.04.2023
    И правильно сделали.
  • Песям Іст
    28.04.2023
    Беларусы цяпер бы тыя цыганы — без сваёй дзяржавы, бадзяюцца па ўсім сьвеце ды паўсюль дыскрымінуюцца
  • Студент
    28.04.2023
    Максим Дизайнер, согласен.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →