Нерухомасць

Зноў спрабуюць прадаць будынак «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску

Гістарычны будынак з офіснымі памяшканнямі, гаражом і складамі плошчай каля 1800 кв. м у самым цэнтры Мінска зноў выставілі на продаж. У параўнанні з папярэднім разам, яго цана зменшылася больш чына на 1,5 млн рублёў.

Правядзенне чарговых таргоў запланаванае на 12 мая. Пачатак падачы заявак — 27 красавіка. Стартавая цана аўкцыёну — 3 636 948 рублёў з крокам 181 847,4 рублёў, паведамляе сайт beltorgi.by.

На першыя таргі аб'ект быў выстаўлены па цане амаль 5,2 млн рублёў, але на яго тады ніхто не паквапіўся.

Будынак, які знаходзіцца ў закладзе ў банка — у даволі добрым стане. Плошча офісных памяшканняў у ім складае 1347,4 кв. м, гаража-стаянкі — 392,2 кв. м.

Кампанія апальнага бізнэсмена Юрыя Чыжа «Трайпл» знаходзіцца цяпер у працэдуры банкруцтва, яе маёмасць паступова распрадаецца. Раней прадалі за 2,9 млн даляраў, таксама не з першага разу, фітнэс-цэнтр Evo wellness club.

Каментары

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе5

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе5

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Галоўнае
Усе навіны →