Аўто

У Беларусі расце колькасць аўто ў продажы. Чаму так адбываецца? Тлумачаць гульцы рынку

Поспех многіх беларускіх бізнэсаў цяпер наўпрост залежыць ад эканамічнай сітуацыі ў Расіі. Аўтамабільны бізнес — не выключэнне. 

Прапанова расце, а што з попытам? 

Колькасць аўто, выстаўленых на продаж у Беларусі, істотна вырасла з надыходам вясны. Калі ў лютым на сайце av.by прадавалася каля 48-49 тысяч аўто, то ўжо да сярэдзіны сакавіка колькасць аб'яў перасягнула адзнаку ў 50 тысяч. У сакавіку трэнд на павелічэнне аўто ў продажы працягваўся. Цяпер у базе налічваецца 55 436 аб'яў. Такім чынам прырост прапаноў усяго за два месяцы склаў каля 15%.

На «Куфары» таксама назіраецца павелічэнне колькасці абʼяў — у межах 10%.

Скрыншоты з сайта av.by па стане на 13.02, 12.04, 27.04. Калаж: «Наша Ніва»

Гульцы аўтамабільнага рынку тлумачаць гэта ў першую чаргу тым, што заўважна паменшыўся попыт на аўтамабілі з боку расіян, якія праз некалькі месяцаў пасля пачатку вайны сталі асноўнымі пакупнікамі аўто ў Беларусі.

«Звычайна ўвесну на рынку назіраецца ажыўленне ў параўнанні з зімовым перыядам, але сёлета ўсё адбываецца наадварот. У студзені не было заўважнага прасядання продажаў, як гэта звычайна адбываецца пасля навагодніх свят. А вось з надыходам вясны прыйшло зацішша», — кажа суразмоўца.

У сваю чаргу, зніжэнне попыту на куплю аўто ў Беларусі з боку расіян тлумачыцца вельмі проста. Апошнія месяцы расійскі рубель заўважна прасядае адносна даляра і еўра. Калі ў пачатку лютага адзін даляр каштаваў каля 70 расійскіх рублёў, то цяпер ужо каля 80. 

Графік курсу расійскага рубля адносна даляра і еўра

Прадаўцы патрыманых аўто з Еўропы кажуць, што да апошняга часу каля 2/3 машын, прывезеных на продаж, у выніку адпраўляліся на Расію.

«Расіяне даволі актыўна купляюць свежыя аўто ў Беларусі яшчэ з 2019 года, калі ў нас з'явілася льготная размытнёўка, але летась попыт з боку расіян павялічыўся ў некалькі разоў. Яны сталі настолькі шмат купляць машын, што гэта нават паўплывала на выбар марак і мадэляў».

Праз шалёны попыт з боку расіян перагоншчыкі былі вымушаны пераключацца на тыя мадэлі, якія ў першую чаргу карыстаюцца попытам менавіта ў РФ.

«Ёсць мадэлі, якія купляюць толькі беларусы, а ёсць і такія, дзе на 90% упэўнены, што гэтая машына паедзе на РФ».

Прадстаўнік кампаніі, якая займаецца прыгонам аўто на замову з Еўропы, таксама кажа пра тое, што ў апошнія месяцы попыт з боку расіян значна прасеў.

«У нас былі ў працы кліенты, якія ўжо былі гатовыя набыць аўтамабіль пад замову, але паколькі курс працягваў расці, некаторыя з іх вырашалі паставіць куплю на паўзу і пачакаць, калі іх рубель стабілізуецца. Яны чамусьці вераць у гэта, хоць, як паказвае статыстыка, ніякай стабілізацыі курсу не адбылося і наўрад ці адбудзецца», — мяркуе спецыяліст.

Суразмоўца выказвае здагадку, што тыя кліенты, хто хацеў замовіць аўтамабіль, але ў выніку адмовіўся, хутчэй за ўсё набылі машыну на расійскім рынку.

«Расіяне прызвычаіліся прадаваць машыны за «драўляныя», таму ў іх цэны на аўто, раней прывезеныя ў Расію, не змяняліся разам з курсам, а заставаліся ў рублях на тым жа ўзроўні. А машыны, выстаўленыя на продаж у Беларусі, для расіян даражэлі прапарцыйна са зменай курсаў», — тлумачыць спецыяліст.

На думку суразмоўца, з часам пакупнікі з РФ павінны стаць зноў больш актыўнымі, бо аўтамабілі, увезеныя па старым курсе, калі-небудзь скончацца, а каб прывесці новыя, ім усё адно давядзецца купляць валюту па новым курсе.

Уласнік невялікага аўтакаміса таксама адзначае, што продажы аўто значна праселі ў параўнанні з канцом мінулага — пачаткам бягучага года. Ён не лічыць, што леташні попыт адновіцца.

«Такія сітуацыі, калі попыт на патрыманыя аўто моцна расце, бываюць, але яны даволі хутка завяршаюцца. Нешта падобнае мы праходзілі ў 2010-2011 гадах, калі перад павышэннем мытных пошлін да расійскага ўзроўню ўсё намагаліся абнавіць аўтамабіль, пакуль ёсць такая магчымасць. Той бум, дарэчы, быў куды больш маштабны за гэты», — згадвае старажыл аўтамабільнага бізнэсу.

Аўтакамісіянер кажа, што ў пікавыя месяцы (другая палова 2022 года) машыны на ягонай пляцоўцы асабліва не затрымліваліся.

«У нас больш за палову машын заўжды складаюць свежапрыгнаныя аўто з Еўропы і ЗША. Калі прадавец выстаўляў адэкватны прайс, то машына прадавалася хутка. На пляцоўцы нават былі вольныя месцы.

Праз наш не самы вялікі аўтакаміс прадавалася ад 30 да 40 машын у месяц. Але недзе з лютага продажы пачалі прасядаць.

Ужо бліжэй да канца сакавіка ўсё месцы на пляцоўцы былі занятыя, у красавіку давялося ставіць машыны больш шчыльна, чым звычайна, каб усе памясціліся», — прызнаецца мужчына. 

Па ягоных словах, за няпоўны красавік ім удалося прадаць толькі 11 машын. У сакавіку такіх было 17. 

«Больш за две траціны машын набылі беларусы, расіяне сярод купцоў былі, але іх стала значна менш. Па маіх адчуваннях, мы вяртаемся на тыя аб'ёмы продажаў, якія былі да вайны.

Тады расіяне таксама складалі не больш за 20-30% ад агульнай колькасці пакупнікоў. А вось ў пікавыя месяцы пасля пачатку вайны больш за палову здзелак было на Расію».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

 «Зялёная карта» хутка ўсё. Як будуць афармляцца страхавыя полісы на аўто для выезду за мяжу?

«Прадаецца ў сувязі з пераездам». Ці шмат беларусаў прадае машыны з-за эміграцыі? 

З'явілася магчымасць праверыць аўтамабіль на наяўнасць ДТЗ на тэрыторыі Беларусі. Даведаліся, як гэта працуе

Каментары

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне14

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца43

Беларускі журналіст уцёк ад рэпрэсій, а цяпер яго могуць выслаць з Еўропы10

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

Машыну як з коміксаў прадаюць у Баранавічах. Колькі хочуць?

Палітвязень Руслан Садоўнічы выйшаў на волю

«Калі б Лукашэнка ўзняў пытанне перад Пуціным, мог бы вярнуцца нават Крыж Еўфрасінні». Мацукевіч — пра вяртанне культурных каштоўнасцяў4

Жыхары Плешчаніц скардзіліся, што дрэвы абрэзалі «пад слуп». Улады сказалі, што ўсё законна, а потым пакаралі вінаватага1

Шматпавярховы дом у Белгарадзе 5 лістапада атакаваў расійскі шахед2

«Знаёмы забраў пасылку, заразіўся псутай і памёр». Таролаг з Гомеля нагрэла грамадзянку Германіі на 10 тысяч еўра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне14

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Галоўнае
Усе навіны →