Эканоміка

Кім часцей беларусы працуюць у Літве?

Паводле Дэпартамента міграцыі МУС Літвы, большасць беларусаў, якія прыязджаюць у гэту краіну, — гэта тыя, хто прыязджае па працы. 

У Літве жыве 55 тысяч беларусаў, якія маюць ВНЖ ці іншы падобны дакумент. Такую статыстыку прывяла Эвеліна Гудзінскайце, кіраўніца Дэпартамента міграцыі МУС Літвы.

Большасць беларусаў, якія прыязджаюць у Літву, па яе словах, — гэта тыя, хто прыязджае па працы. 

«Звычайна яны працуюць дальнабойшчыкамі ці будаўнікамі, гэта мужчыны, у якіх сем'і ў Беларусі. Яны тут прыязджаюць зарабіць і вяртаюцца назад.

Канешне, павялічыўся паток людзей, якія бягуць ад рэжыму. Таксама летась шмат з'явілася тых, хто прыязджае як высокакваліфікаваны працаўнік — звычайна гэта IT», — дзеліцца літоўская чыноўніца.

«Чым больш актыўных людзей сюды прыязджае, тым больш магчымасцяў яны створаць для іншых. Так, чым больш мы будзем тут мець беларусаў, якія працуюць, інвестуюць свае веды ў эканоміку, тым больш мы здолеем прыняць яшчэ беларусаў», — разважае яна.

Эвеліна Гудзінскайце пракаментавала таксама змены ў закон наконт беларусаў у Літве, па якіх вяліся спрэчкі. Нагадаем, літоўскі парламент 4 красавіка прыняў закон аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзян Расіі і Беларусі, аднак абмежаванні супраць беларусаў былі меншыя, чым супраць расіян. З гэтым не пагадзіўся прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і наклаў на прыняты закон вета. Новым галасаваннем яго, аднак, пераадолелі.

«Сітуацыя, якая склалася ў Сейме наконт расіян і беларусаў, перш за ўсё з'явілася з-за таго, што мы клапоцімся пра бяспеку краіны, таму што цяпер ідзе вайна і мы не можам забываць, што рэжым Лукашэнкі супрацоўнічае з рэжымам Пуціна. Могуць быць агенты, якія маюць заданні ад гэтых рэжымаў для рэалізацыі ў Літве. Намер быў проста для тых, хто ўпершыню прыязджае ў Літву, зрабіць абмежаванні, каб засцерагчы Літву», — выказалася яна.

Больш за 2000 беларускіх кампаній пераехалі ў Еўрасаюз пасля 2020 года

Каментары

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў22

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Памятны знак паўстанцу 1863 года Фалькоўскаму ў Лідзе знаходзіцца на ранейшым месцы1

Выйшаў на волю палітвязень Часлаў Канановіч1

Беларускі дальнабойшчык двойчы спрабаваў даць хабар польскім паліцэйскім. Яму пагражае да 10 гадоў

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open12

Найбліжэйшымі днямі ў Беларусі пацяплее да +11°С1

У Беларусі перабоі ў працы сайтаў і VPN19

У чым была супярэчлівасць Макея? Тлумачыць Латушка6

Беларуская шахматыстка пераабулася чарговы раз — выступала за Расію, цяпер будзе за Аўстрыю6

На працягу трох дзён немагчыма будзе зайсці на беларускія сайты з-за мяжы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў22

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →