Меліціна Станюта распавяла, як спрабавала ўладкавацца ў мадэльныя агенцтвы Францыі
Гімнастка Меліціна Станюта апошнім часам жыве ў Парыжы. Спартсменка праводзіць майстар-класы ў розных краінах, але трэніраваць у Францыі пакуль не можа.
Меліціна напісала ў інстаграме, што ўжо некалькі месяцаў спрабуе прабiцца праз бюракратычны французскi бар'ер, але пакуль не атрымала дазвол, каб там трэніраваць.
«Але ж грошы патрэбныя ўсім, ды жыццё тут каштуе ого-го (кава — 5 €, транспарт — 1.90 €). Дык вось я адправіла прыкладна 30 анкет у розныя мадэльныя агенцтвы ды кастынгi.
Я разумею, што я не маладая, не вельмi высокая (173 см) ды яшчэ параметр талii на 5 см болей (86-65-89), але ж я не тая, хто будзе сядзець нерухома ды скардзіцца», — падзялілася ў сацсетках гімнастка.
Станоўчых адказаў ад агенцтваў яна не атрымала, але падзякавала падпісантам за падтрымку.
Як напісаў адзін з каментатараў пад пастом, «калі нават такой прыгажуні кажуць, што нешта не так, то гэта знак, што з гэтым сусветам і неадэкватнымі стандартамі прыгажосці нешта вельмі не так».
Нядаўна спартоўка трапіла на вокладку моднага часопіса Selin у Нідэрландах.
Меліціна Станюта прапанавала іншую дату, каб адзначаць жаночы дзень
Меліціна Станюта: Вельмі цяжка адной у чужых краінах, без паняцця, дзе спаць заўтра
Каментары