Грамадства1111

Дзяўчыну з Круглага затрымалі адразу пасля выпускнога. Пасля начэй на голых дошках да яе прыязджала хуткая

20-гадовую дзяўчыну з Круглага забралі на аўтобусным прыпынку, калі яна ехала дадому. Пасля начэй у халодным ІЧУ ў яе абвастрыліся хранічныя захворванні нырак і жаночых органаў. У турме, расказваюць праваабаронцы, болі толькі ўзмацніліся.

Аліна Горева. Фота: яе старонка «УКантакце»

Аліне Горавай 20 гадоў. Родам яна з горада Круглае Магілёўскай вобласці. З 2018 года дзяўчына вучылася ў Барысаўскім дзяржаўным політэхнічным каледжы на спецыяльнасці «геалогія».

27 сакавіка яна атрымала дыплом каледжа, але на свята не засталася, бо змушана была паехаць дадому: да бацькоў прыйшлі і паведамілі, што на вечар гэтага дня Аліну выклікаюць у Круглянскі РАУС. Па легендзе следчага — толькі як сведку па справе ўдзелу ў пратэстах нейкага прадпрымальніка.

Аліна на атрыманні дыплома. Фота: яе сацсеткі

Дзяўчыну затрымалі па прыездзе ў Круглае проста на аўтобусным прыпынку. Аліне аб'явілі, што яна затрыманая па крымінальнай справе за ўдзел у маршах, імаверна, па артыкуле 342. Неўзабаве ў яе адбыўся ператрус і допыт.

Як расказваюць праваабаронцы, у ІЧУ Круглянскага РАУС было вельмі холадна. Дзяўчыне не выдалі матрац, ёй давялося спаць на голых дошках, забаранілі накрывацца нават уласнымі рэчамі. 

Праз тры дні Аліне стала дрэнна. У Аліны паднялася тэмпература, а таксама абвастрылася хранічнае захворванне нырак і жаночых органаў (у дзяўчыны кіста ў яечніку). Ёй выклікалі хуткую (пра прыезд хуткай у Круглянскі РАУС раней паведамлялі магілёўскія праваабаронцы), але забаранілі шпіталізацыю: сілавікі матывавалі гэта тым, што ў турме № 4 у Магілёве, куды яе мусяць перавесці, ёсць лякарня.

Але, наколькі вядома, пасля этапу нічога не змянілася. Турэмны лекар, па словах праваабаронцаў, не прапісаў дзяўчыне антыбіётыкаў, нягледзячы на дрэнныя аналізы.

На дзясятыя суткі стан яе пагоршаў, болі ўзмацніліся, запаленне прагрэсавала.

У ініцыятыве беларускіх медыкаў «Белыя Халаты» тлумачаць, што пры апісаных вышэй скаргах звычайна патрабуецца агляд гінеколага і УГД органаў малога таза і нырак. 

Былая палітзняволеная Вольга Класкоўская падчас знаходжання за кратамі мела праблемы са здароўем па «жаночай частцы». Яна распавяла, як выглядала медыцынская дапамога, якую ёй аказвалі ў жодзінскім СІЗА, на Валадарцы і ў гомельскай калоніі.

Вольга Класкоўская. Фота: асабісты архіў гераіні

«У мяне «жаночыя» праблемы пачаліся ў жодзінскім СІЗА. Я пакутавала ад пастаяннага крывацёку, асабліва ў ШІЗА, — падзялася яна. —

Медыцынская дапамога аказвалася не на належным узроўні або часткова была звязана з прыніжэннем. Да прыкладу, у ШІЗА доктар нават не заходзіў у камеру, каб зрабіць укол. Ён прымушаў здымаць бялізну і прасоўваць ягадзіцы праз «кармушку» — маленькую адтуліну, праз якую звычайна перадаюць ежу, і ўсё гэта адбывалася проста пад камерамі.

Аднойчы ў мяне пачаўся крывацёк з прамой кішкі ў ШІЗА. Прыйшла доктарка і сказала, што мне трэба абследаванне, але ў камеру яна заходзіць не будзе, бо я «небяспечная». Яна сказала распрануцца дагала і абследавала мяне праз «кармушку». Уявіце, якое гэта прыніжэнне.

Два разы мне праводзілі хірургічнае лячэнне. Адзін раз вазілі з Валадаркі ў шпіталь і адразу ж прывезлі назад, не даўшы магчымасці адысці ад наркозу.

А другі раз мне рабілі аперацыю ў гомельскай калоніі ўвогуле без анестэзіі, спаслаўшыся на кавід, маўляў, немагчыма выклікаць анестэзіёлага. Было вельмі балюча — мне пасля перадалі, што я так крычала, што мяне было чуваць на ўсіх паверхах лякарні.

Бывала такое нават, што лекары мне з моцным крывацёкам калолі ўколы і адпраўлялі на працу. Таксама прымушалі хворай хадзіць на розныя цяжкія гаспадарчыя працы».

Вольга згадвае, што ёй складана было дабіцца перадачы лекаў, а выпадкі, калі ёй аказвалі медыцынскую дапамогу якасна і своечасова, былі рэдкія.

Нагадаем, нядаўна ў Круглым прайшла аблава сілавікоў. За ўдзел у пратэстах да суда змясцілі пад варту некалькі чалавек.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • SHOS
    11.04.2023
    Там кто-то вчера о боге с ними разговаривал? Там на них клейма негде ставить. Нормальные давно ушли из органов
  • Простите
    11.04.2023
    Прости Господи и модератор, но после такого, приходят мысли неугодные Богу и модератору.
    Простите, но, дед наработал на то, чтобы к его внучкам приезжала скорая по ночам.
  • Алек. Ру
    11.04.2023
    Гэта барацьба лукашызму супраць будучыні краіны. На вялікі жаль, на дадзены момант, на карысць зла.

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі41

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар з афрыканскага Буркіна-Фасо пераехаў у Гродзенскую вобласць і працуе трактарыстам16

У цэнтры Мінска выставілі на таргі незвычайны па форме будынак1

У Гомелі кіроўца BMW з дзяржсцягам дрыфтаваў дзеля хайпу2

У Беларусі рассцілаліся перад гендырэктарам МАГАТЭ. Чаму?

Памёр Аляксандр Рухля

Нацыянальны маркетплэйс мараць стварыць у Беларусі

Карпарацыя ABBYY за адзін дзень звольніла сотні супрацоўнікаў з расійскімі пашпартамі41

Саудаўская Аравія пагражае Расіі падзеннем цэн на нафту да $50 за бараль10

Самы вядомы мінскі загс пераехаў у іншае месца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі41

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Галоўнае
Усе навіны →