Усяго патроху1717

Праз літоўскую мяжу не прапускалі фуру з фалаімітатарамі, прызначанымі для Расіі

Гісторыю пра эратычны міжнародны канфуз, які здарыўся на літоўска-беларускай мяжы каля месяца таму, выданню «Ганцавіцкі час» расказаў супрацоўнік еўрапейскай лагістычнай кампаніі Дзмітрый. 

Фота: ілюстрацыйны калаж, фоташоп, выкананы ganc-chas.by

У Расію не хацелі пускаць фуру, якая перавозіла фалаімітатары, бо літоўцы падазравалі ў іх тавар падвоенага прызначэння. Дзмітрый выказаў меркаванне, што наўрад ці такое здарылася б, каб не вайна ва Украіне.

«Цяпер узмацніліся праверкі тавару падвойнага прызначэння. Тавар падвойнага прызначэння — гэта тавар, які можа быць выкарыстаны і ў мірных, і ў ваенных мэтах», — растлумачыў лагіст.

Як расказаў Дзмітрый, еўрапейскія мытнікі ва ўмовах санкцый часта патрабуюць дакумент, што тавар, які перавозіцца, не можа выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах. Такія правілы.

«Ёсць для мытні такі спецыяльны код ТН ЗЭД. І неабавязкова там, у гэтым лічбавым кодзе зашыфравана, што перавозяцца фалаімітатары. Напісана будзе ў тым сэнсе, што гэта выраб з гумы або каўчук, іншае, — растлумачыў Дзмітрый. — А з такога матэрыялу могуць быць і тавары падвойнага прызначэння. Ну, умоўна кажучы, накладкі на танкавыя гусеніцы. Таму ў мытні і ўзнікаюць пытанні».

Вось як выглядае ўрывак з дакумента

Праўда, пастаўшчык, які перавозіў фуру інтымнага грузу, аказаўся настойлівым. Фура ў выніку праехала праз літоўскую мытню, калі была атрыманая даведка, што фалаімітатары не могуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах. І расіяне свой тавар атрымалі спраўна, хоць і крыху са спазненнем.

Каментары17

  • света
    06.04.2023
    "У Расію не хацелі пускаць фуру, якая перавозіла фалаімітатары, бо літоўц"
    ам самім, відаць, патрэбна
  • Ня так сьвятое...
    06.04.2023
    Чаму «маральна духоўна вышэйшая Расея» імпартуе фалаімітатары з «дэкадэнцкага, грэшнага, бязбожнага Захаду»? Які рынак для фалаімітатараў існуе ў гэтай краіне нібыта веры і цноты?
  • Кажан
    06.04.2023
    Ў галодныя часы Леніну прысылалі пасылкіі.
    - Ўладзімір Ільіч вам пасылка.
    - Дзецям, усё дзецям.
    - Але ж там прэетватывы.
    - Раскалоць і аддаць меньшавікам!

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным9

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Джо Байдэн памілаваў свайго сына25

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы5

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ2

Спявак Герман Цітоў на Алексіевіч: Ты павінна быць з Лукашэнкам на «вы» і шэптам35

Украінцы з «Хаймарса» накрылі ганаровае пастраенне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. 12 загінулых9

Падрабязнасці здарэння ў Хойніках, дзе воўк напаў на вартаўніка і міліцыянтаў1

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі8

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным9

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →