Міністр абароны Украіны распавёў паслам ЕС, чаго не хапае для эфектыўнага контрнаступу
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў падчас сустрэчы з дэлегацыяй камітэта Еўрасаюза па пытаннях палітыкі і бяспекі заявіў, што Украіне для контрнаступу супраць расійскіх захопнікаў неабходныя цяжкая тэхніка і падрыхтоўка рэзерваў, піша «Украінская праўда».
Міністр абароны праінфармаваў еўрапейскіх партнёраў аб бягучым стане сітуацыі на перадавой, у прыватнасці, на паўночным, усходнім і паўднёвым напрамках.
Асобная ўвага была акцэнтавана на перадачы Еўрасаюзам дапамогі сілам абароны Украіны і прафесійнай падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў за мяжой.
«Шчыра ўдзячны вашым краінам за сістэмную падтрымку і праведзеную працу. Дзякуючы пастаўкам заходняга ўзбраення, УСУ маюць поспехі на полі бою. Аднак мы рыхтуемся да контрнаступальнай аперацыі, таму Украіне неабходныя перш за ўсё цяжкая тэхніка і падрыхтаваныя рэзервы», — сказаў Рэзнікаў.
Міністр абароны Украіны анансаваў контрнаступленне на красавік-май
Кіраўнік Пентагона: Украіна мае добрыя шанцы на паспяховае контрнаступленне
Наўрад ці «ў стылі НАТА». Заходнія эксперты апісалі магчымы сцэнар будучага контрнаступлення Украіны
Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны
Каментары