У Турцыі праз 49 дзён пасля землятрусу знайшлі пад заваламі жывога ката
У турэцкім горадзе Кахраманмараш праз 49 дзён пасля землятрусу пад заваламі знайшлі жывога ката. Пра гэта паведамляе агенцтва Bien.
Хатняга гадаванца завуць Хан. Ветэрынары дыягнаставалі ў жывёліны моцнае абязводжванне і пералом лап.
Брытанцу серабрыстай пароды два гады. Ягоная гаспадыня Ніда Дзіна з дачкой пакінулі дом пасля першых штуршкоў землятрусу. Іх 11-павярховы дом цалкам абрынуўся, калі падземныя штуршкі паўтарыліся другі раз.
40 дзён Ніда Дзіна жыла ў машыне каля абломкаў разбуранага будынка і шукала свайго гадаванца.
Землятрусы на паўднёвым усходзе Турцыі магнітудай 7,7 і 7,6 адбыліся 6 лютага. Падземныя штуршкі, за якімі рушылі ўслед сотні афтэршокаў, адчуваліся ў 11-ці правінцыях Турцыі і ў суседніх краінах, з якіх больш за ўсё пацярпела Сірыя. Агульная колькасць ахвяр перавысіла 50 тысяч чалавек.
У Турцыі пасля землятрусу пад следства патрапілі больш за 600 чалавек
«Чалавека можа ўратаваць уважлівасць і падрыхтаванасць». Навуковец расказаў, як прадбачыць землятрус і што трэба мець каля сябе, калі жывеш у сейсмазоне
Землятрус у Турцыі: з-пад завалаў выратавалі 10-дзённае немаўля, агульная карціна бедства жахлівая
Каментары