Свет

Землятрус у Турцыі: з-пад завалаў выратавалі 10-дзённае немаўля, агульная карціна бедства жахлівая

З Турцыі і Сірыі працягваюць прыходзіць паведамленні пра людзей, якія цудам засталіся жывыя і выратаваліся праз шмат гадзін пасля землятрусу. Але, па словах ратавальнікаў, гэта асобныя выпадкі, і надзей на новыя падобныя цуды амаль не застаецца, піша Бі-бі-сі.

Фота: Ekrem Imamoglu

У турэцкай правінцыі Хатай удалося дастаць з-пад руін дома маці і яе 10-дзённага сына, якія правялі пад заваламі 90 гадзін. Мясцовыя СМІ апублікавалі фатаграфіі маленькага Ягіза, загорнутага ў цеплаахоўную пластыкавую коўдру, якую нясуць у машыну хуткай дапамогі.

У Сірыі тысячы людзей прапанавалі ўдачарыць нованароджаную дзяўчынку, якую дасталі з-пад абломкаў дома на паўночным захадзе краіны. Айя, што па-арабску азначае «цуд», была ўсё яшчэ звязана пупавінай са сваёй маці, якая разам з іншымі роднымі дзяўчынкі загінула пры землятрусе.

Паводле апошніх звестак, у выніку катастрафічнага землятрусу ў Турцыі і Сірыі, які адбыўся ў мінулы панядзелак, загінула больш за 23 тысячы чалавек.

Разбор завалаў працягваецца, але шанцаў дастаць адтуль жывых амаль няма.

Эксперты ААН кажуць, што поўнай карціны ахвяр і разбурэнняў яшчэ няма, але ўжо цяпер можна канстатаваць, што наступствы землятрусу жахлівыя.

Дзясяткі тысяч людзей, якія страцілі дом, вымушаныя хавацца ад мінусавай тэмпературы ў ацалелых гандлёвых цэнтрах, мячэцях і на стадыёнах. У горадзе Шанлыурфа, адным з самых моцна пацярпелых ад землятрусу, каля паўтары тысячы чалавек ужо некалькі начэй правялі ў палатках.

Каментары

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Усе навіны →
Усе навіны

Квіткі на цягнік з Мінска ў Калінінград за дзень падаражэлі ў 2-3 разы

Праз тры гады змагання за свае правы першай сям’і беларусаў у Грузіі канчаткова адмовілі ў прытулку8

У Ашмянскім раёне мужчына лінуў бензінам у печку, каб лепш гарэла1

ФІФА «аддала» Крым Расіі падчас лёсавання кваліфікацыі ЧС-20261

Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі

Парламент Грузіі прыняў закон аб забароне масак на пратэстах1

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова4

«Бедненька, але чысценька. А народ знешне не адрозніць ад нас». Расійскі чыноўнік з'ездзіў у Гомель і засумняваўся ў Маскве6

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Галоўнае
Усе навіны →