Першая частка гульні The Last Of Us цяпер афіцыйна даступная для камп'ютараў
На працягу 10 гадоў гэтая папулярная гульня была эксклюзівам выключна для прыстаўкі Sony PlayStation.
Першая частка культавага гульнявога сусвету The Last Of Us праз дзесяць гадоў пасля рэлізу афіцыйна з'явілася на камп'ютарах.
У адрозненне ад арыгінала 2013 года, версія для ПК выйшла адразу з усімі гульнявымі дапаўненнямі, а таксама з абноўленай графікай, палепшанымі баявымі сцэнамі і высокай прадукцыйнасцю.
Да сённяшняга моманту гульня ад кампаніі Naughtly Dog была даступна толькі для карыстальнікаў PlayStation. А ўжо зараз яе можна знайсці ў гульнявых крамах Steam і Epic Games.
Сюжэт першай часткі разгортваецца ў постапакаліптычнай будучыні, дзе планету спустошыла жудасная грыбковая пандэмія, якая ператварае людзей у монстраў. Галоўны герой Джоэл бярэ на сябе абавязак суправадзіць маленькую дзяўчынку Элі (якая мае імунітэт да хваробы) у адну з далёкіх лабараторый для вытворчасці вакцыны ад інфекцыі.
Уся гульня прысвечана менавіта гэтаму шляху, у якім паміж двума персанажамі паступова з'яўляецца моцная прыхільнасць і клопат адно пра аднаго, што зрабіла гэтую гісторыю вельмі папулярнай сярод гульцоў на ўсёй планеце.
Менавіта па матывах гэтай гульні быў нядаўна зняты і выпушчаны аднайменны серыял ад кампаніі HBO, які, паводле ацэнак гледачоў і рэцэнзій кінакрытыкаў, стаў адным з найлепшых серыялаў за ўвесь апошні час.
Чытайце таксама:
Supercell закрывае доступ да ўсіх сваіх гульняў у Беларусі і Расіі
Каментары