Свет77

Пентагон: Няма ніякіх прыкмет, што РФ плануе прымяніць ядзерную зброю

Пасля заявы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што няма ніякіх прыкмет, якія б указвалі на тое, што Расія рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю.

Скрын відэа Мінабароны

«Мы не бачым ніякіх прычын для карэкціроўкі нашай уласнай стратэгічнай ядзернай пазіцыі, а таксама ніякіх прыкмет таго, што Расія рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю. Мы застаёмся адданымі калектыўнай абароне НАТА», — заявілі ў Міністэрстве абароны ЗША, перадае Reuters.

Учора прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.

«Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даўно ставіць пытанне аб тым, каб размясціць на тэрыторыі Беларусі расійскую тактычную ядзерную зброю, — сказаў Пуцін. — Мы ўжо перадалі ў Беларусь наш вядомы, вельмі эфектыўны комплекс «Іскандэр», ён таксама можа быць носьбітам. З 3 красавіка пачынаем вучыць экіпаж і 1 ліпеня заканчваем будаўніцтва спецыяльнага сховішча для тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі».

Каментары7

  • Алесь
    26.03.2023
    Очередная пугалка путина. Не более того. А ордер на его арест, между тем, никто не отменял. 
  • Ю.
    26.03.2023
    Цiкава што ý Заходняй Еýропе наадварот было значнае скарачэнне ядзерных бомб, у Нямеччыне нават наогул хацецi амераканскiя бомбы прыбраць з краiны, але скарацiлi да 20 адзiнак
  • Я сама непазбежнасць
    26.03.2023
    Нам ад гэтага не лягчэй. Калі гэта расейскае мярзоцце ўпаўзе ў краіну, вытурыць яго будзе цяжка.

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі22

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO5

На знешнім кальцы МКАД утварыўся значны затор: ад Малінаўкі да Чыжоўкі

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку4

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны10

ГУБАЗіК ладзіць рассылку з тэлеграм-акаўнтаў затрыманых беларусаў3

Мінчукі атрымалі балгарскую шэнгенскую візу, але за дзень да паездкі яе анулявалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі22

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →