Грамадства11

Пайшлі бярозавік і кляновік. Расказваем, дзе і пачым іх прадаюць лясгасы

Найтаннейшы бярозавы сок — у Гомелі і Гродне. Найдаражэйшы — у Мінску і на Віцебшчыне. Нятанны ён і на Брэстчыне. Бюджэтную цану абяцаюць выставіць за бярозавік на Магілёўшчыне.

Леснікі збіраюць бярозавік

Найдаражэйшы бярозавік — у Мінску

На захадзе і поўдні лясгасы ўжо пачалі збіраць бярозавік. Як кажуць леснікі, інтэнсіўнасць сокавыдзялення залежыць ад надвор'я. Плюсавая тэмпература спрыяе большаму прадукаванню бярозамі ўлюблёнага для беларусаў напою. Мінусавая ж запавольвае працэс ці наогул яго спыняе.

«Цяпер дзённая і начная тэмпературы трымаюцца вышэй за нуль, то сок ідзе. Але, паводле прагнозаў, на наступным тыдні чакаецца мінус 9, таму, зразумела, ён спыніцца. У нас усё падрыхтавана для продажу, але мы чакаем добрых умоваў надвор'я», — паведамілі ў адным з лясніцтваў Гродзеншчыны.

Прадаваць першы бярозавік сталі і на Міншчыне.

У сталіцы яго можна прыдбаць на вуліцы Баграціёна, 70.

Тут за літр папросяць 49 капеек, калі чалавек са сваёй тарай. Калі яе няма, то прапануюць 5-літровую бутэльку за 4 рублі 61 капейку.

У самім лясніцтве літр соку абыдзецца танней — у 37 капеек. За гэтую ж цану прададуць бярозавік і ў іншых раённых лясніцтвах Мінскай вобласці.

Кляновы сок. Фота: forestry.by

Сталічны лясгас пачаў прадаваць і кляновы сок. Пяць літраў кляновіка ў ПЭТ-бутэльцы каштуе 7 рублёў 14 капеек. Прадаюць такі сок у Мінску на вуліцы Баграціёна, 70. 

Гродна: танней і больш месцаў продажу

У гродзенскім лясгасе запэўніваюць: цэны на бярозавік застаюцца на ўзроўні мінулага года.

У канторы лясгаса, якая месціцца ў вёсцы Багушоўка, цана літра бярозавага соку — 23 капейкі.

Продаж бярозавіку ў Гродне. Здымак ілюстрацыйны. Фота: newgrodno.by

У абласным цэнтры прывазны з раёнаў бярозавік даражэйшы — 25 капеек.

Прадаюць яго на вуліцы Фестывальнай, 16а — гэта адміністрацыйны будынак гарадзенскага лясгаса. Акрамя таго, прыдбаць сок можна і на Паўднёвым рынку (Індурская шаша, 30).

Прычым лясгас можа наліваць сок як у тару купца, так і ў свае дзесяцілітровыя слоікі, за якія трэба даплаціць.

Брэстчына: чаму бярозавік даражэйшы, чым у Гродне

На Брэстчыне продаж бярозавіку стартаваў 21 сакавіка.

У абласным цэнтры яго можна прыдбаць на гандлёвай пляцоўцы лясгаса — вуліца Кобрынская, 53. Яго цана вышэйшая, чым у Гродне — 36 капеек за літр.

Бярозавік прадаюць і ў раённых лясніцтвах проста на месцы яго збірання. У такім выпадку яго кошт — 19,5 капейкі за літр.

У Брэсце разбежку ў цэнах з Гроднам тлумачаць дадатковымі выдаткамі, звязанымі з нарыхтоўкай і продажам соку.

У цане ўлічаныя заробкі прадаўцоў ды аплата паслуг нанятых лясгасам для збірання соку работнікаў. У лясгасе кажуць, што леснікі могуць збіраць бярозавік толькі тады, калі з імі лясгас заключыў адпаведную дамову.

Акрамя таго, да цаны бярозавіку дадаюцца расходы на дэзынфекцыю бочак, з якіх яго прадаюць. Да таго ж, у адрозненне ад Гродзеншчыны, Брэсцкая вобласць выцягнутая, бярэзнікі ж размешчаныя далей ад абласнога цэнтра, што павялічвае транспартныя расходы.

На Гомельшчыне бярозавік найтаннейшы 

У рэгіёне плануюць сабраць за сезон 1200 тон бярозавіку. За першыя тры дні мясцовы лясгас прадаў 20 тон соку насельніцтву.

Прыдбаць яго можна ў раённых лясніцтвах. Выгадней будзе на дзялянцы — за літр 17 капеек. У лясгасе, які ў горадзе, ужо 25 капеек за літр.

На Магілёўшчыне і Віцебшчыне сезон не пачаўся

Летась магілёўскія лясніцтвы пачалі здабываць сок на пачатку красавіка.

«Бярозавік у чаканні. Пакуль няма надвор'я для яго. Начныя тэмпературы бываюць мінусавыя», — даводзяць леснікі.

У магілёўскім лясгасе запэўніваюць, што прадаваць сок будуць па цэнах мінулага года. Летась сярэдняя цана бярозавіку з дзялянкі была 20 капеек за літр, а са склада лясгаса — 26 капеек.

У Краснапольскім раёне забаронена збіраць сок з-за радыяцыйнага забруджання.

У Віцебскай вобласці бярозавы сок таксама чакае цеплыні. Калі будзе адкрыты сезон, леснікі дакладна сказаць не могуць і просяць удакладніць пасля 1 красавіка.

У лясніцтвах бярозавік збіраюцца прадаваць за 37 капеек за літр. У Віцебску — за 42 капейкі за літр, калі ў купца будзе свая тара. Калі яе няма, то за 5-літровую бутэльку трэба даплаціць 3,5 рубля.

Сёлета планы па бярозавіку сціплейшыя

Летась лясгасы сабралі больш за 12 тысяч тон бярозавіку. Чвэрць прадалі спажыўцам, астатняе рэалізавалі на перапрацоўчыя прадпрыемствы. 

Сёлета гаворка ідзе пра больш сціплыя аб’ёмы. Плануюць набраць бярозавіку толькі 4 тысячы тон.

У лясгасах нагадваюць, што самавольная нарыхтоўка бярозавіку заканадаўча забароненая.

«Цяпер такія штрафы, што выгадней купіць, чым рызыкаваць», — адзначыў адзін з леснікоў.

Штраф для фізічнай асобы да 740 рублёў (да 20 базавых велічынь), для прадпрымальніка — да 3700 рублёў (да 100 базавых велічынь), а для юрыдычнай асобы — да 18 500 (да 500 базавых велічынь).

Парушальнікаў будуць выкрываць супрацоўнікі прыродаахоўных структур спецыяльнымі рэйдамі.

Тым, хто хоча сам набраць бярозавіку, варта звярнуцца ў лясніцтвы. Там пакажуць спецыяльна адведзеныя дзялянкі, правядуць інструктаж, як правільна збіраць сок, і пракантралююць тэхналогію падсочвання.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Кітайская кампанія збіраецца рабіць касметыку з беларускага бярозавіка

«Жуйка з каменнага веку»: навукоўцы атрымалі ДНК жанчыны, якая жыла 6000 гадоў таму

Коля Лукашэнка ў акружэнні дзясятка прыгажунь перадаў ураджай дому-інтэрнату для ветэранаў

Каментары1

  • Ай
    24.03.2023
    Падман.
    Тое, што прадаецца лясгасамі, гэта ўжо бурда, хіба што толькі паставіць на скісанне да лета.
    Бо першасныя смакавыя якасці захоўваюцца з суткі. На холадзе - могуць і да двух ці, нават, крышачку болей. Але такога не купіш.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →