У гандлёвым цэнтры «Сталіца» на ніжнім узроўні адкрылася абноўленая крама з харчовымі таварамі з Брэсцкай вобласці.
У краме прадаюць каўбасы, сыры, марожанае, кансервы з агародніны, выпечку, а таксама корм для свойскіх жывёл.
Як пішуць «Мінск-Навіны», на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця былі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, памочнік Лукашэнкі — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык, старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Шулейка, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара канцэрна «Брэстмясамалпрам» Аляксей Сцепановіч.
Гандлёвы цэнтр «Сталіца» пасля таго, як ён страціў папулярнасць на фоне новых сучасных ГЦ, перафарматавалі пад пляцоўку з фірмовымі крамамі вядучых беларускіх вытворцаў.
Каментары
справа