Вайна1717

Былы палітвязень пасля службы ва УСУ спадзяецца знайсці прытулак у Польшчы

25-гадовы Максім Пражэнік на фронце адваяваў сем месяцаў. З войска звольніўся з асабістых прычын. На радзіме ён асуджаны на 3 гады «хіміі» за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах.

«Максім Пражэнік» «Maxim Praznenik»
Максім Пражэнік. Першае сэлфі ў Польшчы. Фота: асабісты архіў

Максіма Пражэніка 22 лістапада 2021 года суд Заводскага раёна Мінска пакараў трыма гадамі «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя Алег Каляда палічыў, што дзеянні хлопца груба парушалі грамадскі парадак і да абмежавання волі дадаў яшчэ буйны штраф.

Максіма Пражэніка праваабаронцы прызналі палітзняволеным. Яго схапілі ў верасні 2021 года і ўтрымлівалі на Валадарцы да абвяшчэння выраку. Па вызваленні з-пад варты ён уцёк ва Украіну. Пашпарт застаўся ў судзе, а на руках была толькі яго завераная копія. Калі пачалася вайна, то копіі хапіла, каб заключыць кантракт з Узброенымі сіламі Украіны.

«На фронце я прабыў з 1 сакавіка па 19 кастрычніка. Звольніўся з асабістых прычын, якія называць не хацеў бы», — кажа Максім.

Па звальненні з арміі хлопцу дазволілі знаходзіцца ва Украіне пяць месяцаў, а потым ён абавязаны быў з'ехаць. Варыянт вяртацца на радзіму для яго быў непрымальны.

На ўкраінска-польскай мяжы Максім прабыў амаль суткі. Па яго словах, польскія памежнікі не хацелі яго пускаць з копіяй пашпарта і даведкай аб удзеле ў ваенных дзеяннях, але ўсё ж праблеме далі рады. 

Цяпер Максім у Польшчы і мусіць вырашыць, што яму рабіць далей.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Ідуць на вайну ў патрыятычным запале, а войска — гэта дысцыпліна і руціна». Пра выгаранне каліноўцаў і не толькі 
Што вядома пра новую беларускую вайсковую часць ва Украіне 
На Бі-бі-сі выйшаў аўдыяпадкаст пра полк Каліноўскага

Каментары17

  • Змагар за шчасце
    17.03.2023
    А чаму нему Амэрыку цI Iзраiль на худы канец?
  • Гнида
    17.03.2023
    Змагар за шчасце, на худэ канец - это Латвия🤣🤣
  • Туз
    17.03.2023
    Вот такие дела. Отвоевал - пшел вон. А что рабиць? Бамбук будешь курить. Не ты один такой

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →