Польскім медыкам дазволілі агледзець экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі
Як паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк, канкрэтнай даты адпраўкі польскай групы медыкаў у Грузію пакуль няма. Але прынцыповая згода атрыманая.
EU officials: a medical team has been granted access to #Saakashvili. No date yet when they will travel to #Georgia. and this is NOT about a transfer of the former President to Poland or elsewhere.
Журналіст падкрэсліў, што гаворка ідзе менавіта пра агляд Саакашвілі, а не пра яго перавод у іншую лякарню ці яшчэ кудысьці.
На мінулым тыдні былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, зняволены і пераведзены ў шпіталь, заявіў, што знаходзіцца «ў блізкім да смерці» стане.
«Спачатку я важыў 120 кілаграмаў, цяпер 64, калі стане менш за 60, лекары прагназуюць поліорганную недастатковасць», — сказаў экс-прэзідэнт Грузіі. Ён дадаў, што пастаянна адчувае боль.
«Я ўвесь час ляжу ў ложку, у мяне развальваюцца косці, і гэта выклікае невыносны боль», — сказаў Саакашвілі.
У мінулым месяцы апеляцыйны суд разгледзеў заяву незалежнага эксперта пра тое, што Саакашвілі нібыта быў атручаны ў турме. Улады Грузіі адмаўляюць такую магчымасць і не дазваляюць перадаць яго на лячэнне ў Еўропу.
Улады адмаўляюць былому прэзідэнту ў памілаванні.
Каментары
Миша- да
Медык- ну дык чаго я прыехау?? Выпи.. да паешь))