Замест «Амстэрдама» ў «Кароне» будзе Burger King, а замест «Дома» — «Адэса-мама»
Замест кавярні «Амстэрдам» у гіпермаркеце «Карона» на Кальварыйскай, 24 у Мінску адкрываюць фастфуд-рэстаран Burger King, а на месцы рэстабара Dom на Рэвалюцыйнай, 26 хутка запрацуе іншая ўстанова бюджэтнай сеткі «Адэса-мама», паведаміў Koko.by.
Пра тое, што на месцы сеткавай кавярні «Амстэрдам» (яна працуе ва ўсіх «Каронах») на Кальварыйскай адкрыюць ужо 15-ы па ліку ў Мінску рэстаран фастфуду Burger King, пра што сведчыць і шыльда на ўваходзе ў ГЦ, і білборд аб хуткім адкрыцці на пад'ездзе да самой «Кароны».
Што тычыцца трохпавярховага бара-рэстарана «Дом» на Рэвалюцыйнай, 26, адносна тэхнічнага перапынку ў працы якога з'явілася аб'ява ў лютым, то замест яго збіраюцца адкрыць другую ў Мінску ўстанову сеткі бюджэтнай кухні «Адэса-мама». Першая такая ўстанова працуе ў ТРЦ Dana Mall.
Уладальнік рэстабара «Дом», рэстаратара Сяргея Міргарадскага, разам з жонкай і 24-гадовым сынам затрымлівалі ў жніўні 2022-га за ўдзел у пратэстах 2020 года. Магчыма, закрыццё ўстановы можа быць неяк з гэтым звязанае.
Каментары