Грамадства66

Колькі пунктаў правілаў дарожнага руху парушае кіроўца «сарматмабіля» з ракетай на даху

Учора на вуліцах Гомеля з'явіўся аўтамабіль на расійскіх нумарах са шматлікімі налепкамі на кузаве і шыбах. На дах аўтамабіля кіроўца прычапіў вялізарны макет ракеты, мігалку жоўтага колеру і сцяг СССР. Як на такі аўтамабіль адрэгавала мясцовае ДАІ? І колькі пунктаў ПДР парушае кіроўца «сарматмабіля»?

Фота: тэлеграм-канал «Флагшток — Гомельшчына»

Журналіст выдання «Флагшток» патэлефанаваў ва ўпраўленне ДАІ Гомельскай вобласці, каб даведацца, ці маюцца парушэнні беларускага заканадаўства з боку кіроўцы расійскага аўтамабіля-ракеты. 

У адказ ён пачуў, што супрацоўнікі ДАІ ўжо правяралі гэты аўтамабіль і не знайшлі ніякіх парушэнняў па лініі ПДР. 

«Там габарыты ў яго, усё гэта ёсць, страхоўка нармальная», — паведаміў журанлісту па тэлефоне дзяжурны ва ўпраўленні ДАІ Гомельскай вобласці. 

Як паведамляе выданне — на заканчэнне міліцыянер заявіў: «У чалавека нейкая рэклама, мы з боку ДАІ нейкай агрэсіі не бачым». 

Але ці сапраўды аўтамабіль актывіста пракрамлёўскай ультраправай арганізацыі «НОД» не парушае закон? Зазірнем у ПДД.

Налепкі на кузаве

У адпаведнасці з п. 194.13 ПДР забаронены ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў з вонкава бачнымі налепкамі (выявамі), акрамя тых, якія размяшчаюцца ва ўстаноўленым парадку апазнавальных знакаў транспартных сродкаў, прадугледжаных у дадатку 5 да ПДР, рэкламы, інфармацыі аб прыналежнасці транспартнага сродку да арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка). 

Натуральна, што ў пятым дадатку да ПДР вы не знойдзеце налепак, якія можна ўбачыць на «сармат-мабіле». Тым не менш, зыходзячы з адказу дзяжурнага журналісту — вынікае, што ДАІшнікі вырашылі, што гэта рэклама, а размяшчэнне рэкламы на аўто не забаронена.

Але нават калі налепкі (у тым ліку партрэты Лукашэнкі) з'яўляюцца рэкламай, гэта не адмяняе таго, што нават такая «рэклама» размешчаная з парушэннямі. Бо як мінімум рэклама не павінна знаходзіцца на шыбах і абмяжоўваць кіроўцу агляд.

Цікава, што за кіраванне аўто з налепкамі герба «Пагоня» і БЧБ-сцяга беларуская ДАІ рэгулярна штрафавала беларусаў. Частку толькі па лініі ПДР, а частцы нават давалі суткі нібыта за «пікетаванне». 

Фота: «Флагшток»

Таніроўка

Далей — болей. У адпаведнасці з п. 37 главы 7 дадатку 4 да ПДР удзел аўтамабіля ў дарожным руху забаронены, калі на шкле або ў аконных праёмах транспартнага сродку ўстаноўленыя не прадугледжаныя яго канструкцыяй дадатковыя прадметы або нанесеныя пакрыцці. У выпадку з «сармат-мабілем» мы бачым, што апроч налепак і партрэтаў Лукашэнкі на шыбах Лады можна ўбачыць даволі цёмную таніроўку, нанясенне якой згодна з беларускімі ПДР — забаронена. Правіламі дарожнага руху забаронены ўдзел такога аўтамабіля ў дарожным руху, а краіна рэгістрацыі аўто пры гэтым не мае значэння.

Перавозка груза

ПДР не забараняе перавозку грузаў, у тым ліку і на даху аўтамабіля, але габарыты «груза» у выглядзе вялізарнага макета ракеты таксама выклікаюць пытанні. Бо нават нягледзячы на тое, што ён па ўсёй бачнасці не выступае больш, чым на 1 метр за габарыты транспартнага сродку, гэта не адмяняе пункт 184.3 главы 24, які забараняе перавозку груза, што абцяжарвае кіраванне транспартным сродкам, парушае яго ўстойлівасць. І тут не трэба быць надта дасведчаным, каб разумець, што такі аб'ёмны «груз» не можа не ўплываць на устойлівасць аўтамабіля. Але беларуская ДАІ так не лічыць.

Нагадаем, вясной мінулага года беларускія ДАІшнікі не бачылі парушэнняў заканадаўства нават тады, калі расійскія вайскоўцы масава ездзілі па Беларусі на аўто, скрадзеных ва Украіне.

Чытайце таксама: 

«Мы нейкай агрэсіі не бачым». У ДАІ пракаментавалі зʼяўленне «сармат-машыны» ў Гомелі

Расійскія ўльтраправыя возяць па Гомелі макет ракеты «На Вашынгтон» пад чырвоным сцягам

Каментары6

  • Жыхарка
    10.03.2023
    А тым часам ДАІшнікі пры любым спыненні аўто ці пры ДТЗ правяраю кіроўцаў па базе БесПорядки і, калі знаходзяць, дык караюць па максімуму і кажуць: "Наша лаяльнасць да вас скончылася ў 2020"
  • Ян Севярын Бакей
    10.03.2023
    Жыхарка,  лагична было б и нам нарэшце забыцца пра лаяльнасьць да банды  ...
  • Победобесие*
    10.03.2023
    В общем мы поняли, пока не до законов. Когда же закончится этот беспредел?

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →