«Бегчы не дадуць». Прэтэнзіі вялікія, але ўсе менеджары на свабодзе. Як і для чаго кашмараць «Лідскае піва»?
12 мільёнаў даляраў штрафу можа быць сігналам — «не трэба бегчы».
Раней мы паведамлялі, што ў 2022 годзе фінская кампанія Olvi PLC, якой належыць знакамітае «Лідскае піва», вырашыла сысці з Беларусі.
Фіны заяўлялі пра рашэнне спыніць інвестыцыі ў Расію і Беларусь.
Чытайце таксама: Легенда сыходзіць: фінскія заснавальнікі вырашылі прадаць «Лідскае піва» і шукаюць пакупнікоў
У «Лідскім піве» ў Беларусі працуе каля 800 чалавек, якія генеравалі 24% аперацыйнага прыбытку ўсяго Olvi PLC.
Фінскі капітал увайшоў у Беларусь у 2008 годзе, а сысці вырашыў пасля саўдзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.
«Да нядаўняга часу «Лідскае піва» было адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Гродзенскай вобласці. Але зараз наперадзе праблемы — хмель у Беларусі цяпер не вырошчваюць, яго імпартуюць. Я сумняваюся, што ў Беларусі нехта ўсур'ёз зацікавіцца яго набыццём, хіба нехта з рускіх», — каментаваў тады сітуацыю адзін з удзельнікаў рынку.
Праз паўгода, у канцы 2022-га, кампанія заявіла, што не можа прадаць актыў праз змены ў заканадаўстве (Лукашэнка забараніў замежнікам прадаваць кампаніі ў Беларусі).
«Усё адно пэўныя рухі ў кірунку продажу рабіліся, нягледзячы на забарону», — кажуць нам абазнаныя ўдзельнікі рынку.
Імаверна, вынікам гэтага стаў драконаўскі штраф, накладзены на кампанію Дзяржкантролем.
Чытайце таксама: Дзяржкантроль выпісаў 12 мільёнаў даляраў штрафу «Лідскаму піву»
«Як я разумею і як усе мы разумеем, гэта свайго роду сігнал «не рыпацца», бо не толькі не прадасі, але яшчэ і атрымаеш у плечы невыносны штраф. Гэта не задача знішчыць бізнэс — хай працуюць, задача паказаць астатнім кампаніям з замежным капіталам, што бегчы не дадуць.
У гэтым, дарэчы, адрозненне стаўлення Лукашэнкі ад стаўлення Пуціна, які гоніць з Расіі заходнія кампаніі. А тут, наадварот, спрабуюць утрымаць іх. Як умеюць — сілай. У прынцыпе, калі ёсць прэтэнзіі на такую суму, а менеджмент — на свабодзе, гэта вельмі незвычайная для Беларусі сітуацыя», — падзяліўся развагамі з «Нашай Нівай» адзін з менеджараў буйнога замежнага бізнэсу з офісам у Мінску.
Каментары
когда там с следующие выборы?
записывайте - я первая голосовать
ну и что, что мне нет 18 ти