Грамадства33

Выйшла настольная гульня «Тутэйшыя» са знакамітымі беларусамі

У Беларусі з'явілася беларускамоўная настолка аб вялікіх суайчынніках «Туэйшыя». Яна створаная ў калабарацыі брэнда OZ і студыі распрацоўкі настольных гульняў «Кубік» з Гродна, паведамляе CityDog.io.

У гульні прадстаўленыя карткі з выявамі выбітных беларускіх дзеячаў, такіх як мастак Марк Шагал, літаратар Уладзімір Караткевіч, княгіня Анастасія Слуцкая і многія іншыя. З такой настольнай гульнёй можна весела бавіць час і даведацца пра вядомых людзей, якія зрабілі свой унёсак у развіццё краіны.

Уявіце, што межы часу сцерліся, і выбітныя беларусы розных часоў апынуліся ў ХХІ стагоддзі. Цяпер кожны гулец павінен выбраць свайго персанажа і адказваць на незвычайныя пытанні, напрыклад: «Што б расказала Бона Сфорца ў інтэрв’ю для глянцавага часопіса?», «Які прынт быў бы на цiшотцы ў Вітаўта?», «Што б рабіла Вера Харужая падчас зомбі-апакаліпсісу?». Трэба зразумець, якога дзеяча абралі вашы сапернікі, а яны павінны адгадаць, хто вы. Выйграе першы, хто знойдзе свайго двайніка.

Пажаданы ўзрост удзельнікаў гульні — ад 14 гадоў, але строгіх абмежаванняў няма. Гуляць адначасова могуць ад 2 да 6 чалавек. Працягласць — 30-45 хвілін, у залежнасці ад падрыхтаванасці ўдзельнікаў.

У камплект уваходзяць:

  • 50 картак з вядомымі беларусамі;
  • 25 картак з пытаннямі;
  • 12 картаў выбару;
  • брашура з кароткімі біяграфіямі;
  • карткі «так» і «не»;
  • карткі лайкаў;
  • правілы гульні.

Набыць настолку сабе ці ў падарунак можна ў фірмовых крамах сеткі, праз мабільную праграму OZ альбо на сайце OZ.by.

Чытайце таксама:

Іх 20 гадзін лепшыя, чым 40 гадзін многіх. Чаму маці — выдатныя супрацоўніцы

«Хачу схадзіць у морг і пабачыць чалавека знутры». Паглядзіце, якія страшна прыгожыя маскі з пап'е-машэ стварае гэтая мінчанка

Каментары3

  • добры дзень
    26.02.2023
    А што за токен у спасылцы? Гэта каб оз.бай сабраў базу хто чытае экстрэмісцкую нн і здаў у губазік?
  • даведка
    26.02.2023
    Лукашенко среди тех выдающихся людей нет? Значит, жэстачайшэ запретить и признать экстремистской игрой.
  • Valadzimir
    27.02.2023
    Прафанатары ўжо і славутых літвінаў і літвінак у "тутэйшыя" запісалі. Ну а "тутэйшая" Рагнеда, якая, як лічаць некторыя белгісторыкі - нарвежка
    (як і яе бацька Рагвалод) - гэта проста ржунімагу! 

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Усе навіны →
Усе навіны

Каму па кішэні? Агляд крэдытаў на нерухомасць ад беларускіх банкаў1

Выбары ў Літве: сацыял-дэмакраты — першыя, кансерватары — другія, але адрыў мінімальны5

SpaceX упершыню паспяхова вярнула на Зямлю шматразовы паскаральнік самай цяжкай ракеты «Старшып»3

Гурневіч Астапеню: Размаўляць па-руску гэта не выбар беларусаў, а навязаны выбар Масквы38

Як выглядалі банкноты з Янкам Купалам і першая камп'ютарная гульня па-беларуску? Выйшла кніга пра найноўшую беларускую гісторыю2

Астапеня: Мы перараслі той момант, калі думалі, што Беларусь будзе беларускамоўнай42

Аналіз ДНК паказаў, што Хрыстафор Калумб быў яўрэем18

У Мінску спынілі таварыскі футбольны матч з-за масавай бойкі паміж гульцамі

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Галоўнае
Усе навіны →