ЗША пашырылі спіс тавараў, якія забаронена экспартаваць у Беларусь і Расію. Там смартфоны і бытавая тэхніка
Пад новыя экспартныя абмежаванні ЗША патрапяць смартфоны даражэйшыя за $300 і бытавыя кавамашыны, піша РБК.
ЗША пашырылі экспартныя абмежаванні ў дачыненні да Расіі і Беларусі, вынікае з паведамлення амерыканскага Мінгандлю.
Новыя абмежаванні закрануць 276 кодаў таварнай наменклатуры, у тым ліку
вентылятары (насценныя, падлогавыя, для дахаў),
кандыцыянеры паветра аптовым коштам больш за $750 у ЗША,
халадзільнікі даражэйшыя за $750,
пасудамыйкі,
электронныя вагі даражэйшыя за $100,
мікрахвалёўкі для хатняга выкарыстання,
бытавыя кавамашыны,
электрычныя тостары,
смартфоны даражэйшыя за $300,
гуказапісное і гукаўзнаўляльнае абсталяванне.
Абмежаванні распаўсюджваюцца на Расію і на Беларусь.
Але адначасова з падзеннем аб'ёмаў паставак у Расію і Беларусь заходні імпарт рэзка павялічыўся ў Турцыю, Арменію, Кыргызстан, Казахстан і краіны Цэнтральнай Азіі, паведамляе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Гэта можа азначаць абыход санкцый.
Каментары