Палітык быў затрыманы 11 студзеня гэтага года. Пра навіны ад яго паведамляе «Народная воля».
Стала вядома, што не так даўно абаронцу Андрэя Дзмітрыева пазбавілі ліцэнзіі, і зараз у яго новы адвакат.
«Ні нашы лісты яму не даходзяць, ні яго — на волю, таму мы занепакоены гэтым. Праўда, ёсць магчымаць дапамагаць Андрэю перадачамі. Перадаем тое, што просіць: прадукты, нейкія рэчы для карыстання, чаравікі без шнуркоў…» — расказала «Народнай волі» Таццяна Караткевіч.
Раней Андрэй Дзмітрыеў быў кіраўніком руху «Гавары праўду», а ў 2020-м — кандыдатам у прэзідэнты. Апошнім часам працаваў над стварэннем палітычнай партыі пад назвай «Наша партыя».
Па інфармацыі Следчага камітэта, «устаноўлена датычнасць да экстрэмісцкай дзейнасці» палітыка. Сцвярджалася, што Дзмітрыеў у жніўні-верасні 2020-га ўдзельнічаў у Мінску ў «вулічных беспарадках».
Акрамя таго, следчыя падлічылі, што падазраваны 599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года. Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў у Андрэя Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць пра каардынацыю яго палітычнай дзейнасці з-за мяжы.
Таксама ў Следчага камітэта маецца інфармацыя, што «затрыманы кантактаваў з дзяржаўным сакратарыятам ЗША і асабіста з яго былым кіраўніком Хілары Клінтан».
Андрэй Дзмітрыеў — падазраваны па крымінальнай справе па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (арт. 342 КК).
Каментары
У падзеях-2020 удзедьнічаў не на бчб баку праз інтэрнэт. Супраць партый. ИТОГО: на гадоў пятнаццаць пацягнуў бы ў амерыканку.
І нахалеры мге вяртацца на Бацькаўшчыну дзеля той амерыканкі? Мяне і тут нядрэнна кормяць у Нью Ёрку.