З'явілася магчымасць хутка ствараць свае ўласныя фотарэалістычныя і анімаваныя аватары
Іх можна мяняць як хто хоча і ўстаўляць у розныя праграмы ці гульні.
22 лютага афіцыйна пачаў працаваць сэрвіс, які здольны хутка ствараць вашы ўласныя рэалістычныя аватаркі і мяняць іх як заўгодна. Дастаткова толькі некалькіх секунд і трох вашых сэлфі.
Пры генерацыі аватараў можна самастойна абіраць ім пол, а затым вызначацца з яго ці яе целаскладам, адзеннем, стылем прычоскі, аксэсуарамі і іншым.
Больш за тое, вашыя аватары таксама могуць быць анімаваныя і імпартаваныя ў розныя праграмы ці відэагульні.
«Сэрвіс Avanturn — гэта сістэма фотарэалістычных аватараў для вашых дадаткаў, гульняў ці метасусвету. Створаныя вамі аватары імгненна становяцца даступнымі для інтэграцыі ў любое лічбавае асяроддзе, якое працуе на рухавіках Unity, Unreal Engine 4 і Unreal Engine 5», — заяўляюць распрацоўнікі сэрвісу.
Сам сэрвіс бясплатны, але для яго спатрэбіцца наяўнасць акаўнта ў Discord.
Каментары