Свет11

Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб усеагульным стратэгічным партнёрстве з КНДР

Асобны пункт закона дазваляе паўночнакарэйскім войскам прыняць непасрэдны ўдзел у вайне ва Украіне.

Уладзімір Пуцін з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам падчас візіту ў КНДР у чэрвені 2024 года. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP 

Расійскі лідар Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб ратыфікацыі дамовы аб усебаковым стратэгічным партнёрстве паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй, якая была падпісаная яшчэ ў чэрвені гэтага года падчас візіту Пуціна ў КНДР, піша «Інтэрфакс».

У праекце закона, апроч іншага, пазначаецца, што ў выпадку парушэнняў суверэнітэтаў Расіі ці КНДР, уключаючы стан вайны, краіны павінны аказваць адна адной усеагульную вайсковую дапамогу.

Пункт 4 дамовы адзначае, што калі адзін з бакоў пагаднення падвергнецца ўзброенаму нападу з боку якой-небудзь дзяржавы або некалькіх дзяржаў і такім чынам акажацца ў стане вайны, то другі бок неадкладна акажа вайсковую і іншую дапамогу ўсімі сродкамі, якія ёсць у ягоным распараджэнні, у адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН (самаабарона) і згодна з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі і Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, перадае «Інтэрфакс».

Акрамя таго, у законапраекце напісана, што бакі пагаднення павінны на пастаяннай аснове падтрымліваць і развіваць адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, якія базуюцца на прынцыпах узаемнай павагі дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы, роўнасці і іншых прынцыпах міжнароднага права, якія датычацца сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.

Нагадаем, што, па інфармацыі афіцыйных асоб Украіны і Паўднёвай Карэі, на тэрыторыі Расіі цяпер трэніруюцца «некалькі тысяч» паўночнакарэйскіх пехацінцаў, якія потым да канца года адправяцца на лінію фронту ва Украіне. Пры гэтым некаторыя афіцэры і салдаты КНДР ужо знаходзяцца ва Украіне.

Першыя паведамленні пра планы КНДР накіраваць уласныя войскі ва Украіну на дапамогу Расіі з'явіліся яшчэ ў ліпені гэтага года. Тады паведамлялася, што лідар КНДР Кім Чэн Ын плануе перакінуць у акупаваныя вобласці Украіны будаўнічыя і інжынерныя войскі.

Тым часам крыніцы ў заходніх разведках раскрылі, што Паўночная Карэя перадала Расіі каля 3 мільёнаў снарадаў за год, што складае палову ад усіх выкарыстаных Расіяй боепрыпасаў ва Украіне ў гэтым годзе.

Каментары1

  • прокладка для Китая
    15.10.2024
    Северно-корейское пушечное мясо обойдётся дешевле российского, пушечного мяса.
    На крайни случай можно запускать китайское, пушечное мясо, как корейское. С вооружением и оборудованием так и делают.

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пры крушэнні вайсковага верталёта ў Афрыцы загінулі два беларусы3

Больш за 100 шахедаў зайшло ў Беларусь з ліпеня: іх колькасць расце5

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

У Мінску пачалі судзіць беларуса, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Амерыкі1

У Польшчы знаходзяцца больш за 200 тысяч беларусаў1

Орбан заявіў пра паразу Украіны ў вайне з Расіяй7

Качанава: У нашым турбулентным свеце няма такой дзяржавы, дзе б так думалі пра людзей, як у Беларусі5

Магілёвец з рэўнасці апублікаваў у дамавым чаце інтымнае фота сваёй жонкі1

На Урале з-за аварыі некалькі дамоў затапіла баршчом3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Галоўнае
Усе навіны →