Генерал-маёр Ігар Кароль вызвалены ад пасады першага намесніка начальніка Генеральнага штаба. Ён звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.
Акрамя таго, зробленыя і іншыя прызначэнні сярод вайскоўцаў.
Палкоўніка Вадзіма Раманіва прызначылі начальнікам сувязі Узброеных сіл — начальнікам упраўлення сувязі Генеральнага штаба.
На пасаду намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання прызначаны палкоўнік Дзмітрый Бітны.
Каментары