Грамадства1313

Святлана Ціханоўская ў польскім Сенаце: Нас не задаволяць паўмеры або суцяшальны прыз

Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай у Сенаце Польшчы. У ёй яна гаварыла пра мінулыя і сучасныя адносіны польскага і беларускага народаў, пра іх сучасны стан і будучыню вольнай Беларусі ў складзе аб'яднанай Еўропы.

«Народы Польшчы і Беларусі звязаныя супольнай гісторыяй. Нас аб’ядноўваюць Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, Адам Міцкевіч і Уладзіслаў Сыракомля, якому сёлета спаўняецца 200 гадоў. 

Нас аб’ядноўваюць тры гераічныя паўстанні: 1794, 1830 і 1863 гадоў. Нашыя народы поплеч змагаліся за сваю свабоду і дзяржаўнасць.

Гэтыя подзвігі натхняюць беларусаў на барацьбу і сёння — на барацьбу супраць тыранічнага рэжыму Лукашэнкі і імперскай агрэсіі Расіі.

Покліч «За Нашу і Вашу Свабоду» стаў актуальны як ніколі раней. Бо барацьба за свабоду — яна не мае межаў і павінна стаць справай і абавязкам кожнага!» — так пачала асноўную частку сваёй прамовы Святлана Ціханоўская, выказаўшы перад гэтым падзяку польскай уладзе і грамадству за паслядоўную і актыўную падтрымку Беларусі.

Таксама сярод герояў, якія аб'ядноўваюць Беларусь і Польшчу, Ціханоўская згадала журналіста і дзеяча польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута, якому акурат сёння лукашэнкаўскі суд вынес прысуд — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яна звярнула ўвагу на тыя антыпольскія дзеянні, якія апошнім часам зрабіў рэжым, і адзначыла, што «важна, калі Польшча паказвае прыклад паважлівага стаўлення да ідэнтычнасці беларускай меншасці на Падляшшы. Гэтаксама — калі тыя беларусы, што нядаўна апынуліся ў Польшчы як уцекачы, адчуваюць з боку польскай дзяржавы дапамогу і разуменне».

Пасля таго Ціханоўская запэўніла, што

«свабодная Беларусь будзе саюзнікам і сябрам для Польшчы. Свабодная Беларусь будзе гарантам бяспекі не толькі ў рэгіёне, але і ўва ўсёй Еўропе. Свабодная Беларусь будзе наймацнейшай санкцыяй супраць Пуціна і найлепшай дапамогай Украіне».

У сувязі з гэтым яна заклікала польскіх і ўвогуле заходніх палітыкаў не ўспрымаць беларускае пытанне як другаснае і вырашаць яго сумесна з украінскім, не здымаць яго з парадку дня:

«Але я часта чую ад заходніх палітыкаў: цяпер не час. Спачатку вырашым пытанне з Расіяй і Украінай, а потым будзем вырашаць пытанне Беларусі. У іх словах я чую стомленасць, і не толькі ад Беларусі, але нават і ад Украіны. Так не павінна быць. Беларусь — частка праблемы, але і частка яе вырашэння. І вырашаць яе трэба ў комплексе.

Я веру, што перамены ў Беларусі могуць пачацца нашмат раней, чым многім здаецца. Рэжым не адчувае сябе ўпэўнена і паводзіць сябе так, нібыта сотні тысяч людзей усё яшчэ пратэстуюць пад прэзідэнцкім палацам. Але, акрамя рэпрэсій, яму няма чаго прапанаваць беларусам. Лукашэнкаўскі рэжым — палітычны банкрут, а ўлада яго трымаецца выключна на падтрымцы Пуціна. Чым слабейшы Пуцін — тым слабейшы будзе Лукашэнка і наадварот».

Адпаведна Ціханоўская заклікала захоўваць паслядоўнасць ды рашучасць і дапамагаць беларусам у пабудове свабоднай Беларусі. Для гэтага вельмі важная яе суб'ектнасць, прадстаўленасць на міжнародных форумах і пляцоўках, парламенцкіх асамблеях Рады Еўропы і АБСЕ, на ўсіх сустрэчах Люблінскага трохкутніка.

«Беларусь павінна мець еўрапейскую перспектыву: гэта тая супольнасць, да якой мы гістарычна належым. Для беларусаў важна чуць, што іх барацьба — не марная, што іх чуюць і іх чакаюць у Еўропе»,

— падкрэсліла Ціханоўская і заклікала працягваць падтрымку беларускіх рэпрэсаваных, грамадзянскай супольнасці і СМІ.

«Я ведаю, што мы годна пройдзем свой шлях да свабоды. І мне хочацца верыць, што гэтая бітва з імперыяй стане фінальнай. Мы скончым справу, пачатую паўстанцамі Каліноўскага і Касцюшкі. І станем апошнім пакаленнем, якое жыло пад прыгнётам.

Нас не задаволяць паўмеры або суцяшальны прыз у выглядзе «мірнага неба над галавой», але ў складзе Расіі. Мы больш не павядзёмся на ўгаворы дыктатараў, бо добра вывучылі ўсе ўрокі, якія дала нам гісторыя. І паўтарылі гэтыя ўрокі яшчэ раз у 2020 годзе і ў лютым 2022 года.

Нам не патрэбныя новыя ўрокі і новыя ахвяры. Мне здаецца, іх было дастаткова. Мы павінны разарваць бясконцы ланцуг гвалту. Пакінуць дыктатуры і імперскія авантуры ў далёкім мінулым», — завяршыла сваю прамову Святлана Ціханоўская.

Каментары13

  • **
    08.02.2023
    пазаўчора прызвала рыхтавацца да вайны, а сёння фактычна прызывае Захад бамбіць Беларусь?
  • даведка
    08.02.2023
    Надеюсь, читала без запинок авторский текст Франака.
  • Антон
    08.02.2023
    [Рэд. выдалена]

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →