Літаратура

Сяргей Пясецкі: літаратурны геній і кантрабандыст на мяжы падзеленай Беларусі. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Гэты пісьменнік, які сваімі кнігамі праславіў міжваенную Беларусь на польска-савецкім памежжы, шмат гадоў правёў у турме, дзе напісаў супербестселер. Новы герой на канале Андрэя Хадановіча — Сяргей Пясецкі і яго славуты раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы».

Сёння Андрэй Хадановіч расказвае:

  • што агульнага ў лёсе пісьменнікаў, якія нарадзіліся 1 красавіка;

  • як Пясецкі стаў свядомым антысаветчыкам;

  • ці здымаўся Пясецкі ў порна, як гэта робіць яго галоўны герой у кнізе «Жыццё раззброенага чалавека»;

  • хто выратаваў пісьменніка ад смяротнага прысуду ў міжваеннай Вільні;

  • як Пясецкі выйшаў на волю, дзякуючы літаратуры;

  • што такое беларуска-польскі Лас-Вегас у кнізе «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»;

  • як раман быў адрэдагаваны выдаўцом і чаму гэта моцна раззлавала Пясецкага.

Вось некалькі думак з відэа:

Кніга «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» пішацца ў рэкордна кароткі тэрмін — за 1,5 месяца. Пясецкі не пісаў кнігу за ўтульным пісьмовым сталом, пісаў на падваконні, пісаў на падлозе, пісаў без правак і шліфоўкі, бо гэтага не дазваляў турэмны рэжым. У выніку здараецца цуд. Пісьменнік перасылае Мельхіёру Ваньковічу тэкст. Ваньковіч яго друкуе. У 1937 годзе «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» выходзіць, і ў Польшчы нараджаецца новая славутасць. Выбух сенсацыі такі моцны, што пачынаецца акцыя салідарнасці пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў з Пясецкім. Вызваленне адбываецца. Праз 11 гадоў ён выходзіць на волю, дзякуючы літаратуры, дзякуючы свайму пісьменніцкаму таленту.

Уладзь сталее ў нас на вачах. Спачатку яму цяжка ісці 30-40 кіламетраў. Пасля Рыжскага міру мяжа прайшла праз беларускія землі па жывому — Мінск на тэрыторыі савецкай Беларусі, мястэчка Ракаў — цэнтр кантрабандыстаў па польскай мяжы. Гэта робіць горад прыцягальным. Кажуць, што гэта беларуска-польскі Лас-Вегас. Мястэчка — месца 90 рэстаранаў, казіно і іншых забаўляльных устаноў з публічнымі дамамі ўключна. Усё гэта жыве. Людзі, да якіх лёгка прыходзяць грошы, лёгка з гэтымі грашыма развітваюцца. Плацяць золатам, як сказаў Пясецкі ў прадмове, за музыку, за гарэлку, за ежу і за каханне.

Сяргей Пясецкі не толькі польскі, дарэчы, паўзабыты сёння класік, але і беларускі культурны герой, які якраз у апагеі сваёй славы вяртаецца ў свежых беларускіх перакладах чытачу, разам з той гісторыяй, якую цягне ў сваёй кантрабандысцкай ношцы 30-40 кіламетраў з Ракава ў Мінск і назад, сшываючы ніткамі культуры разрозненую прастору памежжа ў адно — у беларускую прастору, якую мы вяртаем сабе.

Сяргей Пясецкі ў любой сітуацыі выбіраў свабоду, будзьма і мы свабоднымі і незалежнымі. Глядзім разам новае відэа Андрэя Хадановіча пра аднаго з найяскравейшых беларускіх аўтараў Сяргея Пясецкага, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся з сябрамі і сяброўкамі.

Глядзіце таксама:

У паэзіі жаночы твар: ТОП-5 найлепшых кніг сучасных беларускіх паэтак. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

«Простыя словы» Міхала Анемпадыстава — песня нашых дваровых пратэстаў. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Алесь Бяляцкі: Нобелеўская прэмія за любоў да беларусаў. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Каментары

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары11

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі тэатр імя Горкага закрыўся на рамонт. Якім ён будзе пасля абнаўлення3

Страх пустой прасторы. Што яднае готыку і савецкі бабушатнік?12

Інтэрвальнае галаданне можа дапамагчы схуднець але не палепшыць здароўе — навукоўцы

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Ілан Маск вярнуў статус найбагацейшага чалавека ў свеце, пабіўшы ўласны рэкорд4

Ультраправая прыхільніца тэорый змоваў стане рэгуляваць урад ЗША25

Рычард Гір прадставіў новы серыял, у якім свае 20 секундаў славы атрымала і Беларусь2

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары11

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →