Грамадства

«Адну таблетку дзяліў на дзве»: журналісту Сяргею Сацуку не перадаюць за краты лекі

Аляксандр Сацук распавёў «Народнай волі» пра апошнія навіны ад брата.

Сяргея Сацука ўжо этапіравалі ў магілёўскую турму №4, хаця апеляцыйная скарга пакуль не разгледжана. Як вядома, адвакат напісаў апеляцыю на некалькі старонак, але Сяргей вырашыў яе самастойна дапоўніць, і атрымалася 85 старонак. Разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным Судзе прызначаны на 10 лютага.

— На гэтым тыдні брат даслаў паведамленне, у якім распавёў, што мае вялікія праблемы з лекамі: на момант напісання ліста ў яго засталася ўсяго адна таблетка, — кажа Аляксандр Сацук. — Напісаў, што падзеліць яе на два дні, а далей нават і не ведае, як будзе абыходзіцца без лекаў.

— Іх Сяргею неабходна прымаць рэгулярна?

— У брата сардэчнае захворванне, і яму трэба штодзень раніцай і вечарам прымаць адмысловыя таблеткі. Пры гэтым прапісалі прыём лекаў не на тыдзень ці месяц, а пажыццёва. Ён ужо гэтыя таблеткі каля пяці гадоў ужывае, калі не больш.

Калі не прымаеш, пачынаюцца сардэчныя збоі. Сяргей неяк пісаў, што ў яго ўжо быў адзін не вельмі моцны прыступ, і дзякуй богу, што ўсё добра закончылася. Але я нават і ўявіць не магу, што можа здарыцца, калі, не дай бог, брат застанецца наогул без лекаў.

— Як дайшло да такой сітуацыі?

— Усе неабходныя лекі мы перадалі Сяргею ў пасылцы, яны ёсць у турме. Пытанне ў тым: чаму не аддаюць? Прычыну адмовы, наколькі вядома, ніхто не тлумачыць, хаця Сяргей напісаў, што будзе дабівацца, каб таблеткі яму аддалі.

Асабіста я наогул не разумею, у чым тут праблема. Кваліфікаваныя кардыёлагі пасля абследавання прызначылі лекі, чалавеку іх неабходна рэгулярна прымаць, таблеткі перадалі. Чаму іх не аддаюць? Хто-небудзь адкажа на гэтае пытанне?

— Што Сяргей яшчэ напісаў у лісце?

— Больш нічога асаблівага. Паведаміў, што пераводзяць з адной камеры ў другую, здаецца, ужо змяніў пяць ці шэсць камер. І, натуральна, чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.

Сяргея Сацука — галоўнага рэдактара партала «Ежедневник» — затрымалі 8 снежня 2021 года. У той жа дзень дома ў яго адбыўся ператрус, а доступ да сайта «Ежедневника», дзе Сацук публікаваў свае журналісцкія расследаванні, быў заблакаваны.

Сяргея вінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Атрыманне хабару» (арт. 430), «Распальванне варожасці» (арт. 130), «Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў» (арт. 426).

У выніку Сяргей Сацук асуджаны на 8 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама журналісту прызначаны штраф у памеры 500 базавых велічынь (16 тысяч беларускіх рублёў). Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. Акрамя таго, суд вырашыў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы грашовую суму ў памеры 12384 беларускія рублі.

Каментары

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням4

Ва Украіне зафіксавалі моцнае забруджанне ракі, якая цячэ з Расіі1

Пасля страты самалёта F-16 Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі4

Са дна Сожа ў Гомелі паднялі вялікі рагаты чэрап. Кажуць, што гэта старажытны бізон2

У Кобрынскім раёне на рабочага абрынуліся бетонныя пліты

Польшча збіраецца пастрожыць умовы выдачы дазволаў на працу іншаземцаў1

Рускамірнага актывіста Арцёма Агафонава выпусцілі на волю

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну6

У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Галоўнае
Усе навіны →