Грамадзяніна Германіі арыштавалі па падазрэнні ў дзяржздрадзе і перадачы сакрэтнай інфармацыі Крамлю.
Артур Э. быў арыштаваны пры дапамозе ФБР 22 студзеня ў аэрапорце Мюнхена, куды вярнуўся пасля сваёй паездкі ў ЗША. Мяркуецца, што ён быў звязаны з яшчэ адным грамадзянінам Германіі Карстэнам Л., былым супрацоўнікам нямецкай Службы знешняй разведкі (BND), які быў арыштаваны яшчэ ў снежні.
«Артур Э. мог перадаваць інфармацыю, здабытую Карстэнам, у Крэмль», — піша агенцтва BBC.
Нагадаем, Карстэн Л. быў прызнаны вінаватым у перадачы сакрэтных дакументаў расійскай разведцы і прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Падобныя арышты адбываюцца на фоне павышанай пільнасці ў Еўропе пасля ўварвання Расіі ва Украіну.
Каментары