Культура11

Зорка тыктока не ўмее чытаць. Але вучыцца. Гаворка пра «функцыянальную пісьменнасць», вось што гэта такое

Сёлета Олівер Джэймс паставіў мэту — прачытаць сотню кніг. У яго былі праблемы з чытаннем на працягу ўсяго жыцця, і цяпер, у свае 34, ён актыўна наганяе страчанае. Мужчына выпраменьвае масу пазітыву, а яго непісьменнасць не перашкодзіла яму стаць матывацыйным спікерам у тыктоку, піша NPR.

Фота з архіву Олівера Джэймса

Функцыянальная непісьменнасць — праблема ўсяго свету. Людзі, якія на яе пакутуюць, не ўмеюць чытаць і пісаць на ўзроўні, патрэбным для выканання штодзённых задач, такіх як чытанне інструкцый і ўменне шукаць інфармацыю. Таксама яны амаль не здольныя ўспрымаць складаныя тэксты. Прычынамі такой непісьменнасці могуць быць дрэнная якасць навучання ў школе, выключэнне са школы, доўгія хваробы. Беларускія вучні 15-ці гадоў у 2018-м прымалі ўдзел у тэсціраванні функцыянальнай пісьменнасці PISA, і наша краіна апынулася ў сярэдзіне рэйтынгу з 79 краін, апярэдзіўшы Харватыю, Ізраіль, Румынію, Малдову, Казахстан і Балгарыю. Аднак у параўнанні з Расіяй, Латвіяй, Літвой, Эстоніяй і Польшчай беларусы паказалі больш нізкі ўзровень.

У ЗША больш за 8 мільёнаў дарослых лічацца функцыянальна непісьменнымі ў англійскай мове. Олівер Джэймс — па ўсёй бачнасці, адзін з такіх людзей. У школьныя гады ён меў праблемы з вучобай і паводзінамі. Ён кажа, што ў дзяцінстве падчас спецыяльнага навучання яго ўвесь час стрымлівалі і нават замыкалі. Олівер адзначае, што менавіта яго падпісчыкі ў тыктоку далі яму магчымасць зразумець, што яму вельмі не пашанцавала з адукацыяй.

Сёння Олівер — матывацыйны спікер. Ён распавядае пра свой досвед больш за 120 тысячам падпісчыкаў на BookTok.

#BookTok — гэта супольнасць аматараў і аўтараў кніг. Яе папулярнасць рэзка вырасла на пачатку пандэміі, і сёння ў суполкі больш за 104,4 мільярда праглядаў. 

Без умення чытаць Олівер не здолеў знайсці працу, якая пакрывала б такія выдаткі, як псіхатэрапія. Але ён знайшоў выйсце ў звароце да кніг па самадапамозе, каб даць рады посттраўматычнаму і абсесіўна-кампульсіўнаму разладам.

Фінансавыя бар'еры — не рэдкасць для многіх людзей, якія спрабуюць атрымаць псіхалагічную дапамогу. Многія проста не могуць сабе дазволіць псіхатэрапеўтаў.

Джэймс не плануе вяртацца ў школу, але ён засяроджаны на тым, каб прачытаць сёлета сто кніг і, магчыма, наняць рэпетытара, каб вучыць іспанскую мову.

Вось некаторыя моманты з яго інтэрв’ю NPR.

Як Олівер адкрыў для сябе суполку BookTok

Я даведаўся пра BookTok, калі пайшоў у парк заняцца спортам і проста вырашыў пачытаць штосьці падчас хадзьбы. Такім чынам, я больш захапляўся фітнес-індустрыяй, спрабаваў зразумець, як прасоўваць свае трэніроўкі і свой кантэнт як прыватнага трэнера. І я вырашыў чытаць, бо чытанне было для мяне змаганнем. Я мог бы дадаць, напрыклад: «Гэй, я ўмею чытаць», бо гэта было менавіта тое, што мяне турбавала і што я хацеў выказаць як мага больш. Так што я дадаў гэта да чагосьці, у чым ужо быў добра дасведчаны. А потым прыйшоў BookTok і сказаў: «Прывітанне, сардэчна запрашаем у BookTok!»

Штодзень я выходжу ў інтэрнэт і кажу, што чытанне — гэта тое, у чым я хачу стаць лепшым. Але я гатовы паказаць усяму свету, што ў мяне дрэнна атрымліваецца, таму мне больш не трэба гэтага баяцца.

 Пра тое, што дае ўменне чытаць

Яны павінны вучыць вас чытаць гэтак жа, як вучаць размаўляць, бо без чытання вы нічога не зможаце зрабіць. Цяпер у мяне ёсць Google Voice, так што гэта дапамагае мне з голасам, тэкстам і некаторымі такімі рэчамі. Але праз некаторы час я навучыўся чытаць такім чынам: ты гаворыш у тэлефон, і ён паказвае табе словы, а потым я вучыўся пісаць гэтыя словы. Так што свет, так бы мовіць, крыху дапамог мне з інтэрнэтам. Ведаеш, я хаджу па прадукты. Мая сяброўка дасылае мне фотаздымкі. Яна робіць гэта, каб я мог пайсці ў краму па прадукты. І яна такая: вось пяць фатаграфій чагосьці, што табе трэба ўзяць. І я такі: ідэальна. Мне не трэба нічога чытаць, нічога не рабіць. Я проста супастаўляю карцінку з тым, што набываю.

Я хачу атрымаць доступ да ўсіх рэчаў, якіх я не разумеў. Ведаеце, маё фінансавае становішча — адна з такіх рэчаў. Я працаваў толькі на складах ці як прыватны трэнер, бо гэта было маім моцным бокам. Цяпер я стварыў новыя моцныя бакі. Я ўмею чытаць, так што магу атрымаць працу з больш высокім заробкам проста цяпер. Я магу зрабіць нешта за межамі маіх самых смелых уяўленняў. Я нават не ведаў, што магу быць такім чалавекам. 

Чаму Олівер хацеў навучыцца чытаць

У мяне былі мары быць кімсьці больш значным, чым я быў. Я заўсёды хацеў быць матывацыйным прамоўцам. І я падумаў: «Калі я навучуся чытаць, ніхто не скажа мне, што я не магу быць прамоўцам». 

Як чытанне дапамагло адносінам з сынам

Кожны дзень — гэта барацьба. Я магу, напрыклад, распавесці што я рабіў учора. Я павёў свайго 10-гадовага сына да лекара. І я нават не ведаў, як запоўніць яго дакументы. Гэта прымусіла мяне папацець. Мне здаецца, што мае далоні пакрытыя потам нават дагэтуль. Дзіўна, што я прымусіў яго напісаць у тых бланках тое, што ён ведаў, — бо ён ведае больш пра адукацыю, чытанне і правапіс, чым я. І мне прыйшлося падаць ім дакументы і сказаць: гэй, я не ведаю, як гэта чытаць. І гэта барацьба майго паўсядзённага жыцця як 34-гадовага бацькі, які не можа даць рады з чытаннем.

Мы разам чытаем кнігу пра Персі Джэксана. Мы разам чытаем «Ведзьмаў». А яму дзесяць, так што я мушу памятаць, што яго свет адрозніваецца ад майго. Такім чынам, ён атрымлівае задавальненне ад чытання, але, натуральна, не разумее ўсяго. Але ён вельмі падтрымлівае ўсё, што звязана з чытаннем. Гэта адкрыла новую прастору для нас, каб зблізіцца. Я не ведаў, наколькі мая цікавасць да чытання паўплывае на яго, але цяпер я бачу, што рэч нават не ў сумесным чытанні. Кнігі, якія я чытаю, распавялі мне пра мае псіхічныя праблемы, якія я цяпер не магу зваліць на яго. Я сапраўды магу працаваць над імі, каб ён не сутыкнуўся з такімі псіхічнымі праблемамі, якія ёсць у мяне, бо я магу прыбраць іх са свайго дома, таму што працую над імі. Без гэтых кніг я мог бы паказаць яму гэтыя псіхічныя праблемы на практыцы.

Каментары1

  • Тэкля
    27.01.2023
    Людзі,якія пакутуюць на дыслексію, таксама маюць праблемы з чытаннем і пісьмом

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →