Культура77

Алег Гарбуз — пра стаўленне да Пуціна, Лукашэнкі і рускай культуры

Купалавец Алег Гарбуз расказаў у ютуб-шоу «Жыццё-маліна», як жывуць былыя акцёры тэатра ў выгнанні, хто ў беларускай публічнай прасторы мае самы прыемны голас і як цяпер варта ставіцца да рускай культуры.

Скрын: відэа з ютуб-канала «Жыццё-маліна»

Пра купалаўцаў у выгнанні

Пачынае Гарбуз з прызнання: ён не падзяляе купалаўцаў, што ў краіне, ад тых, хто з яе з’ехаў (праўда, гэта не датычыць тых, хто застаўся ў тэатры).

Акцёр бярэ на сябе дадатковую працу па забеспячэнні дзейнасці трупы, у тым ліку шукае пляцоўкі для рэпетыцый і жыллё для акцёраў. Па самім Купалаўскім тэатры не надта сумуе. «Нас тут досыць багата, так што мы быццам нікуды і не перамяшчаліся. Калі я раней прыязджаў сюды ў Польшчу, я штораз падцягваў польскую. А цяпер у мяне і патрэбы няма па-польску размаўляць, бо ўсе тут свае».

Цяпер, кажа Алег, купалаўцы ў выгнанні фармальна беспрацоўныя, бо не маюць стаўкі ў тэатры і сталага даходу. Жывуць ад праекта да праекта: «Ёсць праца — мы жывём, няма працы — зубы на паліцы. Але, дзякуй богу, пакуль што мы знаходзім, што рабіць». Калі зусім не будзе з чаго жыць, акцёр гатовы пайсці на будоўлю — кажа, што ў гэтым няма нічога страшнага.

Шушкевіч, Лукашэнка і танец для пахавання

Як расказвае купалавец, Станіслаў Шушкевіч быў для яго любімым беларускім лідарам, і на выбарах у 1994 годзе Гарбуз галасаваў менавіта за яго: «Я верыў, што ён можа давесці да ладу нашу дзяржаву, я верыў у ягоную добрасумленнасць, верыў у ягоны розум.

Ён быў маім суседам па вуліцы Адоеўскага: ён жыў ва ўніверсітэцкім доме, я жыў у доме насупраць. Я быў уражаны тым, што яго дзеці або ўнукі хадзілі пешшу ў школу праз дарогу. Карацей, ён быў прыстойным чалавекам, і мне хацелася аддаць яму даніну павагі».

Калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, Гарбуз перастаў хадзіць на выбары і тлумачыць гэта тым, што Лукашэнка даваў магчымасць мірыцца з яго праўленнем. Але ў 2020 годзе з’явілася акно магчымасцей, і беларусы вырашылі, што яны ў стане змяніць усё. Для Алега гэта было важна: «Я ніколі з ім не пагаджаўся, заўжды быў ва ўнутранай апазіцыі, і гэтая апазіцыя ўнутраная мусіла недзе прарвацца. І

ў 2020 годзе мы ўсе паверылі, што гэта магчыма. На жаль, адразу нам не ўдалося. Але цяпер я веру ў тое, што мы здольныя гэтую сітуацыю змяніць у рэшце рэшт».

Скрын: відэа з ютуб-канала «Жыццё-маліна»

Акцёр прызнаецца, што на пахаванні Лукашэнкі «станцаваў бы які-небудзь хвацкі танец, каторы я танцаваць не ўмею, але навучыўся б». Лукашэнку ён лічыў неадукаваным, грубым і хітрым, але не выказваўся пра яго, бо не верыў, што можа нешта змяніць. Ды і ў палітыка, мяркуе купалавец, была магчымасць змяніць сітуацыю эвалюцыйным шляхам, але ж ён гэтага не зрабіў.

Цяпер, пагаджаецца Гарбуз, ён адкрыта жадае смерці Пуціну і Лукашэнку, пісаў пра гэта ў фэйсбуку: «Я разумею, што, калі іх спыніць, калі іх не будзе, то папросту захаваецца шмат жыццяў нявінных людзей, каторыя гінуць цяпер тысячамі. Таму я спакойна, асэнсавана жадаю, каб яны здохлі».

Пра паводзіны Пуціна купалавец адгукаецца наступным чынам: «Бачна, што ён сябе кантралюе. Ён хітрэйшы за Лукашэнку, той хітры па-вясковаму, а гэты хітры па-кадэбэшнаму».

У каго самы прыемны голас

Кажучы пра публічных асобаў, Алег сцвярджае, што вельмі добра з голасам працуе Павел Латушка, тым больш што яму яўна падабаецца гучанне ўласнага голасу.

Вадзім Пракоп’еў? «Вось у каго, напэўна, самы прыемны голас.

Ён прыемны чалавек. Ён з такіх, як казаў хтосьці з нашых педагогаў: «Іграць трэба так, каб людзі хацелі, каб ты быў іх сябрам». Хочацца, каб Пракоп’еў быў тваім сябрам. Ён выглядае на саліднага, сур’ёзнага, разумнага чалавека. Мне падаецца, што ён больш акцёр, але акцёр — гэта нядрэнна, можна быць акцёрам і заставацца добрым чалавекам».

Стаўленне да рускай культуры

Кэнсэлінг расійскай культуры — з’ява, якую Алег Гарбуз ухваляе, бо інакш, на яго думку, беларусы не дабяруцца да ўласнай культуры. Рускую культуру купалавец лічыць акупацыйнай, хаця і прызнаецца, што Пушкіна любіць, але ўсё роўна той — імперац.

Калі капнуць расійскага ліберала, дастанеш адтуль імперца, мяркуе Алег.

Быў час, лічыць Гарбуз, калі расійская культура не была настолькі агрэсіўнай і дазваляла беларусам развівацца і ў свой бок. Цяпер жа на прыкладзе Украіны бачна, што руская культура не супакоіцца, пакуль не паглыне, і расіяне не гатовыя даць іншай культуры прастору для развіцця.

Як выгадаваць гэтую прастору для сябе? «Мова — тое, што нам дае магчымасць адмежавацца. Я лічу беларускую мову яшчэ і такім прыемным бонусам, бо калі чалавек білінгв, разумее і тую мову, і тую, гэта спрыяе мозгу і яго працы. Па-другое, калі ты валодаеш беларускаю, ты валодаеш насамрэч таемнай мовай, так можна было б матываваць дзяцей».

«Не варта да смерці гуляць у моцнага чалавека». Крысціна Дробыш — пра агучку дзіцячых кніг, працу на ТБ і антыдэпрэсанты

«Многія дзяўчаткі хочуць перарабіць плахішоў у добрых хлопцаў». Святлана Зелянкоўская распавяла пра развод з Міхалком і новае жыццё

«Скажы, наш беглы эмігрант, як табе тут жывецца?» Пародыя на сюжэт дзяржТБ сабрала сотні тысяч праглядаў

Каментары7

  • Не, дзіва што?
    21.01.2023
    Дзіва, а Вы чаго глядзелі русскія серыялы, а?
  • Кэнсэлінг расійскай культуры
    21.01.2023
    Цепляет такой словесный оборот, люблю я новые термины. Да и звучит красиво, современно, актуально.
  • Улад
    21.01.2023
    Размова атрымалася цікавай. Дзякуй Алегу.
    Усім сапраўдным купалаўцам жадаю поспехаў і веры у беларускую Беларусь.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ7

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ7

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →