Францыя думае даць УСУ свае асноўныя танкі, каб Германія рашылася на пастаўкі Leopard. У ФРГ чакаюць, каб першымі свае танкі далі амерыканцы.
У Францыі разглядаюць магчымасць перадачы Украіне сваіх асноўных танкаў Leclerc, піша Politico. Так хочуць дапамагчы ФРГ рашыцца на пастаўкі танкаў Leopard.
«Пытанне складанае, і рашэнне ў Парыжы яшчэ не прынятае. Але мы думаем пра гэта. Паглядзім, што будзе вырашана на сумесным пасяджэнні кабінета міністраў Францыі і Германіі», — сказаў выданню неназваны французскі чыноўнік.
Як раней паведамілі нямецкія і амерыканская СМІ, канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў прэзідэнту ЗША Джо Байдэну ў тэлефоннай размове, што Берлін адобрыць пастаўкі Кіеву танкаў Leopard пры ўмове, калі Вашынгтон адправіць танкі Abrams.
Каментары