Аўто

Змяняюцца праграмы падрыхтоўкі кіроўцаў

Мінтранс скарэктаваў адзіныя праграмы падрыхтоўкі, а таксама перападрыхтоўкі кіроўцаў у Беларусі. Адпаведная пастанова ведамства №91 ад 3 лістапада 2022 года апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з дакументам,

ключавымі зменамі з'яўляюцца новыя праграмы для курсантаў аўташкол, якія цяпер могуць навучацца кіраванню не толькі на механічнай скрынцы перадач, але таксама і на аўтаматычнай.

Разам з тым уводзяцца новыя адзіныя праграмы перападрыхтоўкі кіроўцаў аўтобусаў (гаворка ідзе пра катэгорыю D) на права кіравання тралейбусамі (катэгорыя I). Адзначаецца, што кіроўцы тралейбусаў па тых жа навучальных праграмах змогуць атрымаць аўтобусную катэгорыю.

У дакуменце тлумачыцца, што такое новаўвядзенне звязанае з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця электрычнага транспарту для надання магчымасці перападрыхтоўкі кіроўцаў тралейбусаў і аўтобусаў.

З дакумента вынікае, што таксама зацвярджаюцца адзіныя праграмы, якія спецыяльна прызначаныя для кіроўцаў-міжнароднікаў. Яны закрануць курсантаў, якія атрымліваюць правы катэгорыі С (міжнародныя перавозкі) і дальнабойшчыкаў, якія праходзяць перападрыхтоўку на катэгорыю СЕ (міжнародныя перавозкі — фура з прычэпам).

У пастанове сказана, што

навучальныя праграмы прадугледжваюць істотныя змены ў такіх раздзелах, як «Уладкаванне і эксплуатацыя аўтамабіляў катэгорыі «С», а таксама «Уладкаванне і эксплуатацыя складу транспартных сродкаў катэгорыі «СЕ». Адзначаецца, што ў навучальны курс быў уключаны прадмет пад назвай «Арганізацыя і выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў».

Удакладняецца таксама, што названыя новаўвядзенні накіраваныя на развіццё міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама на скарачэнне часу на падрыхтоўку і перападрыхтоўку вадзіцеляў.

Дакумент набывае моц адразу пасля афіцыйнага апублікавання.

Каментары

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі37

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам6

Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!30

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO8

На знешнім кальцы МКАД утварыўся значны затор: ад Малінаўкі да Чыжоўкі

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку5

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі37

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →