Dev.by: У IT-кампаніі прыслалі спісы супрацоўнікаў, якія данацілі ў фонды
Дзве не звязаныя адна з адной крыніцы ў адной з буйных ІТ-кампаній паведамілі выданню Dev.by, што кіраўніцтва праводзіць гутаркі з супрацоўнікамі, якія данацілі ў гуманітарныя фонды, у прыватнасці ByPol і BySol. Са слоў суразмоўцаў, з адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій у кампанію нібыта даслалі спісы такіх супрацоўнікаў.
«Толькі з нашай кампаніі ў гэтым спісе апынулася некалькі сотняў чалавек, — расказала адна з крыніц. — Кіраўніцтву прапанавана правесці з усімі работнікамі са спісе асабістую гутарку і прапанаваць ім пагутарыць з прадстаўнікамі спецслужбаў. А потым заданаціць у 10 разоў больш у фонд, які скажуць. У гэтым выпадку абяцаюць не пачынаць крымінальны пераслед».
Па словах крыніцы, у выніку гутаркі кампанія павінна паведаміць, ці плануе супрацоўнік пайсці на сустрэчу. Хтосьці з супрацоўнікаў пасля асабістай гутаркі з кіраўніком пагадзіўся ісці, хтосьці яшчэ думае».
Сама кампанія пакуль нічога не раіць, чакае першых вынікаў. І больш ніякіх падрабязнасцяў пакуль няма.
Чытайце таксама: Крыніцы: Янчэўскі прыдумаў, каб праграмістаў за данаты 2020-га не садзілі, але здзіралі кампенсацыю ў дзесяціразовым памеры
-
Канадскі прафесар заклікаў беларусаў да выключнай стрыманасці ў пытанні дыстанцыявання ад Расіі
-
«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў
-
Краязнаўцы Жодзіна паказалі, як разбураецца Багуслаў Поле — месца, дзе пачалася гісторыя горада
Каментары
Мало того, что без вины виноваты будете, иак и золотые яйца, лукашенкам, продолжите приносить. На мазохизм смахивает.