Грамадства1111

Каспяровіч, Карповіч… Хто такая прапагандыстка Алена Красоўская, якая сведчыла супраць вясноўцаў

Яна выдавала сябе за праваабаронцу, а пасля сцвярджала, што ў Беларусі няма палітвязняў і ў турмах добрая сітуацыя. 

Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

Паводле яе ўласных слоў, Красоўская скончыла Мінскую медычную вучэльню. Потым працавала ў тагачаснай мінскай папраўчай калоніі №1, якая месцілася на вуліцы Апанскага (цяпер гэта вуліца называецца Кальварыйская, а на месцы колішняй калоніі пабудавалі жылы комплекс «Каскад»). Там яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам, які меў некалькі судзімасцяў. Пазней ён раптоўна памёр у месцах пазбаўлення волі. Афіцыйная версія смерці — самагубства. 

У 2011 годзе Алена Красоўская адначасова спрабавала працаўладкавацца ў кампанію «Гавары праўду» і ў праваабарончую арганізацыю «Платформа Інавэйшн», якую ўзначальваў Андрэй Бандарэнка. У арганізацыю звярталіся па дапамогу людзі, якія апынуліся ў месцах пазбаўлення волі. Тады праваабаронца Бандарэнка адзначаў, што Красоўская — добры выканаўца. 

Красоўская дапамагала ствараць структуры ў 15 гарадах і наладжваць там працу сайта. Справы ў арганізацыі вяліся паспяхова, Бандарэнку ўдалося дабіцца перагляду некаторых крымінальных спраў, і некалькі чалавек у выніку выйшла на волю. 

У 2014 годзе Бандарэнку арыштавалі. На судзе тады выступаў патаемны сведка і яго супярэчлівыя паказанні суд паклаў у аснову абвінаваўчага прысуду. Гэтым сведкам была жанчына. Выказвалася меркаванне, што гэтым патаемным сведкам магла быць Алена Красоўская. 

Бандарэнку асудзілі па трох частках артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (здзяйсненне хуліганства, злоснага хуліганства і асабліва злоснага хуліганства) да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней па амністыі тэрмін скарацілі да трох гадоў.

Яшчэ да суда, калі толькі адбылося затрыманне Бандарэнкі, Красоўская разам з актывістам Плошчы-2010 Мікітам Ліхавідам наведала жонку Андрэя і дала ёй падпісаць дамову дарэння на аўтамабіль, які належаў сям’і Бандарэнка. Яна тады заявіла, што аўтамабіль насамрэч ва ўласнасці «Платформы Інавэйшн» і патрэбны ёй для працы. 

За паўгода Красоўская-Каспяровіч (яна тады насіла падвойнае прозвішча) ліквідавала сетку філіялаў «Платформы Інавэйшн», а потым закрыла і сайт арганізацыі. 

У 2015 годзе яна зарэгістравала новую арганізацыю пад назвай «Рэгіён-119». На практыцы высветлілася, што сайта ў арганізацыі няма, групы ў сацсетках мёртвыя, нумароў тэлефонаў таксама не было пазначана. Аднак пасля ліквідацыі «Платформы Інавэйшн» менавіта ў «Рэгіёна-119» засталося права наведваць месцы пазбаўлення волі.

Пра псеўдаправаабаронцу загаварылі пасля таго, як яна прадставіла справаздачу пра становішча беларускай пенітэнцыярнай сістэмы. Красоўская ў ёй адзначыла, што сітуацыя ў беларускіх турмах вельмі добрая. І заявіла, што памылялася, калі раней крытыкавала ўмовы ўтрымання. 

Красоўская вядомая сваімі скандальнымі заявамі, сярод якіх сцверджанне, што ў Беларусі няма палітвязняў, што трэба больш жорстка караць па «наркатычных» артыкулах. Таксама яна казала, што падтрымлівае смяротнае пакаранне.

У 2018 годзе Красоўскую заўважылі ў рэстаране ва ўрочышчы Курапаты «Поедем-поедим». Яна абразліва выказвалася супраць актывістаў, якія трымалі там вахту. 

Алена Красоўская ў Курапатах. Фота: фэйсбук Максіма Вінярскага

«Чаму бізнэс мусіць пакутаваць ад таго, што хтосьці вырашыў, што ў тым месцы нельга есці? Я не разумею. Мы не елі на касцях. Косці ляжаць нашмат далей. Абсалютна ніякіх праблемаў», — казала яна тады.

Некалькі гадоў таму Красоўская адчыніла маленькі рэстаран «Еда» ў цэнтры сталіцы. Там збіраліся прапагандысты рэжыму. Але ў 2021 годзе ўстанова зачынілася з невядомых прычынаў. Красоўская пракаментавала тое закрыццё коратка: «Рана радуецеся».

Цяпер Красоўская публікуецца ў лукашэнкаўскай газеце «СБ. Беларусь сегодня». У снежні 2022 года яна выдала артыкул, дзе заклікала «канчаткова разабрацца з непатрэбным змагарскім хламам». Прапагандыстка пляжыла ў тэксце блогера, былога галоўнага рэдактара «Анлайнера» Дзяніса Блішча, экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч, Дзмітрыя Цімашкова, якога шмат хто ведае як «Лільчынага тату», мастацтвазнаўцу Аляксандра Радаева і яго жонку, прадзюсарку Іну Радаеву.

Галоўная прэтэнзія аўтаркі да герояў артыкула ў тым, што яны недастаткова хваляць і недастаткова радуюцца беларускім рэаліям, «з усіх сіл працягваюць мазаць нашу рэчаіснасць чорнай фарбай».

Яе сённяшняе з'яўленне на судзе над вясноўцамі выклікала абурэнне. Валянцін Стэфановіч заявіў хадайніцтва, каб Красоўскую выдалілі з працэсу, бо, па яго меркаванні, яна давала паказанні па справе як сведка пад іншым прозвішчам — «Карповіч».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Мы не елі на касцях, косці ляжаць нашмат далей» — «праваабаронца» Алена Красоўская-Каспяровіч прыехала паесці ў Курапаты

«Рана радуецеся». Закрылася кафэ экс-праваабаронцы Красоўскай, дзе збіраліся Дзерман і Шпакоўскі

Прапагандыстка Красоўская — сведка абвінавачвання супраць вясноўцаў пад змененым прозвішчам? А прыйшла на суд пад сваім

Каментары11

  • Железный Дровосек
    05.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • графиня не падает в обморок
    05.01.2023
    какая интересная био-гра-фи́...
  • як добра, што я нікуды не хаджу
    05.01.2023
    "адчыніла маленькі рэстаран «Еда» ў цэнтры сталіцы"
    наведвальнікі хоць жывы?

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зменшылася колькасць «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці» — Следчы камітэт3

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі19

У чатырох дамах Мінска ўвялі каранцін. Што такое?

Генпракуратура абяцае не караць аўтара роліка ў тыктоку, калі «экстрэмісцкі» рэсурс выкарыстае гэта відэа2

Кітайцы вырабілі рэальны самалёт-невідзімку. Гэта можа мець наступствы для балансу сілаў15

Міхаіл Гуцэрыеў пацвердзіў нацыяналізацыю «Слаўкалія» і сказаў пра «завісанне» сваіх паўмільярда даляраў3

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі14

Стрыжак: Улады рыхтуюць правакацыі з удзелам рэпрэсаваных, скіраваныя на зніжэнне даверу да «Байсола»10

«Смурод невыносны». У доме ў цэнтры Барысава прарвала каналізацыю — два гады таму там быў капітальны рамонт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне10

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →