Лукашэнкаўцы судзяць нобелеўскага лаўрэата. У чацвер пачынаецца суд па «справе Вясны»
5 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска прызначаная дата суда па справе супраць старшыні ПЦ «Вясна» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча, а таксама Змітра Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецвытворчасці.
Працэс адкрыты. Справу будзе разглядаць суддзя Марына Запаснік.
Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе арганізаванай групай» (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 2 арт. 342 КК). Трое вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.
Дзе: Дом правасуддзя, вуліца Сямашкі, 33, нумар залы 1071
Калі: чацвер, 5 студзеня, 11:00
Адрас для лістоў салідарнасці: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч
Каментары
Прекратите называть этих колобарантов и преступников уменьшительно-ласкательными эпитетами.