Біятланістка Дар'я Домрачава цяпер жыве з сям'ёй у Манака, яе дачка пайшла там у школу.
У інтэрв'ю часопісу Team By Домрачава распавяла:
«Усё лета мы з сям'ёй былі ў Мінску, адпачывалі пасля досыць напружанага перыяду працы ў Кітаі. Цяпер я прысвячаю час сям'і і сваёй адукацыі. На гэты момант мы жывём у Манака, Ксюша пайшла ў школу, а гэта вельмі важны перыяд у жыцці дзіцяці і ўсёй сям'і».
Апошні раз у Беларусі яна была ўвосень.
Домрачава вучыцца па спецыяльнасці «Дыеталогія і нутрыцыялогія».
«За гады спартыўнай кар'еры назапасілася шмат вопыту і ведаў па гэтай тэме, цяпер захацелася яшчэ крыху больш пашырыць тэарэтычную частку», — падзяліла спартсменка ў інтэрв'ю.
Каментары