Эканоміка11

Што чакае беларускую эканоміку ў наступным годзе? 

Рост ВУП на 3,8%, даляр па 2,78 рубля, павелічэнне рэальных даходаў насельніцтва на 4,1% — такім урад бачыць 2023 год для беларускай эканомікі. Рэальна? Прагнозы розныя.

Розніца ў гэтым годзе паміж планамі і рэальнасцю — 7,6%

Згодна з планам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год, ВУП павінен вырасці на 3,8%. На такія паказчыкі разлічваюць ва ўрадзе.

Але нават калі гэты прагноз збудзецца, наша краіна ўсё адно не дасягне паказчыкаў 2021 года, паколькі сёлета ВУП скараціўся на 4,7%. Хаця ўрад разлічваў павялічыць яго за год на 2,9%.

Такую істотную розніцу паміж запланаванымі паказчыкамі і фактычнымі (7,6%) экспертка Beroc Настасся Лузгіна тлумачыць тым, што пры складанні ў канцы 2021 года плана сацыяльна-эканамічнага развіцця ніхто не мог уявіць, што неўзабаве Беларусь стане суагрэсарам у вайне.

«Вайна прывяла не толькі да новых санкцый, але і да поўнай страты ўкраінскага рынку і значнай часткі еўрапейскага. Усё гэта ў істотнай меры паўплывала на эканоміку краіны», — тлумачыць эканамістка.

Аднак і прагнозы ад розных арганізацый, зробленыя ў пачатку вайны, таксама аказаліся недакладнымі.

Напрыклад, ЕАБР у базавым сцэнары ў маі гэтага года прагназаваў скарачэнне ВУП Беларусі на 6,5%. МВФ у красавіку прагназаваў зніжэнне ВУП краіны на 6,4%. Рэальнае зніжэнне пакуль за 11 месяцаў склала 4,7%.

Што тычыцца інфляцыі, то першапачаткова па вясновых прагнозах ЕАБР яна павінна была скласці 18%. МВФ чакаў гадавую інфляцыю ў Беларусі на ўзроўні 16,5%. Рэальны ж узровень інфляцыі па стане на лістапад — 13,3%.

«Што тычыцца ўзроўню інфляцыі, то на яе запаволенне паўплываў мараторый на рост цэн на некалькі тыдняў і ўвядзенне 713-й пастановы, якая абмяжоўвае максімальныя гандлёвыя надбаўкі. Калі б гэтага не адбылося, то агучаныя прагнозы былі б блізкія да прагназаваных паказчыкаў, паколькі нават урад чакаў рост цэн на ўзроўні 18—19%», — адзначае эканамістка.

Якім можа быць 2023-і?

Міжнародныя арганізацыі даюць больш песімістычныя прагнозы, чым беларускі ўрад.

МВФ прагназуе Беларусі аднаўленчы рост ВУП, але ўсяго на 0,2%. Паводле прагнозаў Еўразійскага банка развіцця, ВУП скароціцца на 0,3%. Сусветны банк наўогул прагназуе падзенне на 2,3%.

Урад чакае павелічэнне экспарту тавараў і паслуг на 5,5%, павелічэнне інвестыцый у асноўны капітал на 22,3%, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва, згодна з планам, павінны вырасці на 4,1%.

Лузгіна называе прагнозы ўладаў па росце эканомікі ў будучым годзе занадта аптымістычнымі.

Эканамістка лічыць найбольш рэалістычнымі даныя, агучаныя ЕАБР.

«Яны спецыялізуюцца на рынку постсавецкай прасторы і разглядаюць яго больш дэталёва, маюць больш шырокі доступ да інфармацыі і ўлічваюць шэраг фактараў, якія могуць не ўзяць пад увагу ў Сусветным банку і МВФ. Акрамя таго, прагноз ЕАБР рабіўся ў лістападзе, таму з'яўляецца найбольш поўным з пункту гледжання ўліку розных фактараў.

Па інфляцыі на 2023 год ЕАБР прагназуе 8%, а ўрад — 7—8%.

Астатнія арганізацыі называюць больш высокія працэнты. Сусветны банк — 11,9%, МВФ — 12,4%. Але трэба разумець, што гэтыя арганізацыі рабілі свой прагноз раней, чым ЕАБР. Таму хутчэй за ўсё яны не ўлічвалі 713-ю пастанову», — лічыць экспертка.

Як бачым, па выніках года інфляцыя аказалася на меншым узроўні, чым нават меркаваў урад.

Аднаўленчы рост магчымы. За кошт чаго?

На думку Настассі Лузгіной, аднаўленчы рост ВУП у наступным годзе сапраўды магчымы, паколькі эканоміка паступова пачынае адаптавацца да новых умоў. Хоць прагназаванае запаволенне росту сусветнай эканомікі можа негатыўна паўплываць на сітуацыю ў Беларусі, што будзе выяўляцца ў выглядзе нізкага попыту на калійныя ўгнаенні і энергарэсурсы.

«Калі не адбудзецца новых узрушэнняў, то аднаўленчы рост па выніках наступнага года рэальны, хоць гэта могуць быць больш сціплыя лічбы, чым запланаваныя ўрадам плюс 3,8%. Магчыма, аднаўленчы рост будзе ў раёне 1—2%, але як улады збіраюцца дасягнуць вялікіх вынікаў — выклікае пытанні».

Эканамістка мяркуе, што ўрад заклаў такі прырост, бо плануе стымуляваць попыт унутры краіны.

«На фоне такіх планаў ад урада ЕАБР і той жа МВФ, наадварот, заяўляюць аб тым, што рост будзе тармазіць менавіта нізкая актыўнасць унутры краіны. Урад жа робіць на гэта стаўку. Ён плануе стымуляваць унутраны попыт за кошт інвестыцый», — адзначае Лузгіна.

Інвестыцыі плануюць стымуляваць па трох асноўных напрамках:

  • будаўніцтва жылля,
  • будаўніцтва інфраструктурных праектаў (школы, дзіцячыя сады, будынкі сацыяльнага прызначэння і г. д.),
  • укладанні ў вытворчасць, рэалізацыя саюзных праграм.

Аднак у гэтым выпадку закладзена рызыка неабгрунтаванага разагрэву эканомікі, лічыць Лузгіна. Гэта можна ўбачыць і па планах Нацбанка ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі — банкі плануюць выдаць на 17—21% больш крэдытаў, чым сёлета. Для параўнання: у бягучым годзе рост крэдытавання складзе каля 7%. Але змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі не заўсёды можа прывесці да пазітыўных вынікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Даляр сёння падаражэў амаль на тры капейкі. За год на 7,39 працэнта

Geely ў Беларусі выпусціў новы бюджэтны седан. Колькі каштуе «народны» аўтамабіль?

Каментары1

  • Экономика?
    30.12.2022
    Эту самую штуку не ждет, а полным ходом шагает в Ж....

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Падарыў кватэру сваяку, а пасля пашкадаваў. Ці можна адмяніць дагавор?

Фірма, якая належала мадэлі з Мінска, адпраўляла ў Расію брытанскую вайсковую оптыку6

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат14

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →