Свет11

Стан Пеле рэзка пагоршаў, ён развітаўся з сям'ёй і сябрамі

Менеджар спартсмена расказаў, што Пеле сабраў сваякоў перад смерцю. Па яго словах, стан 82-гадовай легенды футбола пагаршаецца з кожным днём.

«Легенда футбола павольна прайграе бітву з ракам. Сям'я кажа, што яго стан усё горшае і горшае», — напісаў спартыўны менеджар Фрэнк Халід у твітары.

Раней паведамлялася, што 22 снежня стан здароўя Пеле пагоршыўся на фоне нырачнай і сардэчнай дысфункцыі. Ягоная дачка Кэлі Насіменту апублікавала ў інстаграме фатаграфію з бацькам у бальнічнай палаце.

«Мы ўсё яшчэ тут, у барацьбе і з верай. Яшчэ адна ноч разам», — напісала яна.

Трохразовы чэмпіён свету і адзін з найвялікшых гульцоў у гісторыі футбола Пеле з 29 лістапада знаходзіцца ў бальніцы імя Альберта Эйнштэйна ў Сан‑Паўлу. Ён праходзіць лячэнне ад раку тоўстай кішкі, пухліну выдалілі ў снежні 2021 года.

Тым часам родны клуб Пеле «Сантас», у якім ён гуляў практычна ўсю кар'еру, ужо рыхтуецца да яго пахавання.

У «Сантасе» паставілі вялікую палатку побач са стадыёнам і вырабілі залатую труну з выявамі легендарнага футбаліста.

Каментары1

  • Рваный бутс
    27.12.2022
    В отличии от коммуняки-наркомана, легендарного подлеца-волейболиста, останется в памяти человечества выдающимся футболистом и прекрасным человеком. Король, больше нечего добавить!

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →