Усяго патроху

10 кліпаў з навагоднім і калядным настроем

Падборка заходніх і беларускіх святочных хітоў, якія дапамогуць узняць настрой.

Скрыншот: кліп Mariah Carey — All I Want for Christmas Is You

O Holy Night

O Holy Night («О святая ноч») — класічная калядная песня, якую перапявалі дзясяткі вядомых спевакоў. Музыку да яе напісаў кампазітар балета «Жызэль», гэтая песня стала першай, што прагучала па радыё, і, па легендзе, яе выканалі ў акопах Першай сусветнай, пасля чаго баі спыніліся ў гонар Каляд.

Мы прапануем вам O Holy Night у фрагменце з легендарнага святочнага фільма «Адзін дома» — гэта эпізод якраз перад тым, як Кевін рыхтуецца абараняць свой дом ад рабаўнікоў. Хлопча слухае знакаміты твор у пустым храме ў выкананні дзіцячага хору.

Аляксандр Памідораў — «Цуд на Каляды»

У скарбонцы беларускай музыкі ёсць рэп-калядка. Трэк «Цуд на Каляды», выпушчаны ў 1999 годзе ў рамках праекта «Святы вечар», стаў сапраўдным хітом і адной з самых папулярных беларускіх навагодніх песень. У 2015 годзе Памідораў запісаў разам з гуртом Trubetskoy рок-версію гэтага твора.

Frank Sinatra — New York, New York

У навагоднюю ноч на галоўнай плошчы Нью-Ёрка, Таймс-сквер, збіраюцца дзясяткі тысяч людзей. На іх вачах з будынка One Times Square скачваецца гіганцкі крыштальны шар, а потым сярод мільёнаў канфеці і шчаслівых твараў гучаць класічныя амерыканскія песні. Адна з іх — New York, New York ад Фрэнка Сінатры. У відэа вышэй — кадры святкавання Новага 2020 года, калі яшчэ не было ні вайны, ні пандэміі.

Mariah Carey — All I Want for Christmas Is You

Кажуць, нібыта супрацоўнікі рознічнага гандлю ненавідзяць гэтую песню, бо ў святочны сезон ад яе не схаваешся. Мэрайя Керы выканала вясёлы калядны хіт з простай мелодыяй, якая лёгка запамінаецца, і са словамі, якія кожны зразумее: пра каханне і тое, як сумаваць па блізкім чалавеку. Спявачка выпусціла ажно чатыры кліпы на свой трэк, які нейкім цудам дагэтуль трапляе ў топы хіт-парадаў, і мы прапануем вам апошні з іх па часе.

Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук — «Каляда!»

Вы дакладна ведаеце гэты трэк, але ж чулі яго, верагодна, у выкананні «Песняроў». Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук адраджаюць песню з 40-гадовай гісторыяй і выконваюць яе па-сучаснаму бадзёра, захоўваючы, аднак, той калядны вайб, за які мы любім гэты твор.

Вольны хор — «Добры вечар табе, пане-гаспадару»

Хор прадстаўляе стары беларускі спеў «Добры вечар табе, пане-гаспадару!». Словы і мелодыя, запісаныя 30 гадоў таму ў клецкай вёсачцы Морач, аздобленыя гучаннем сімфанічнага аркестра, што ператварае песню ў сапраўдную еўрапейскую калядку.

Ella Fitzgerald — Santa Claus Is Coming To Town

Трохі джаза для фанатаў старой школы! Песню пра Санта-Клауса, што прыходзіць у горад, спявала незлічоная колькасць артыстаў, а мы прапануем вам яе ў версіі ад джазавай каралевы Элы Фіцджэральд. Гэта вясёлы, бадзёры калядны трэк з нястрымнай энергіяй вялікай спявачкі.

Блізняты-важаняты — «Навагодні вальс»

На дзіцячым ютуб-канале Vozhyki Bel усяго тры мультфільмы, і выглядае, што, на жаль, цяпер праца вытворцаў гэтай серыі спынілася. Адзін з мульфільмаў — гэтая цудоўная і вельмі пяшчотная святочная песня.

Крамбамбуля — «Партызаны каляднага лесу»

«Партызаны каляднага лесу» — рокавая кампазіцыя, якая можа ўпрыгожыць вясёлую вечарыну.

Frank Sinatra — Have Yourself a Merry Little Christmas

Багаты і цёплы голас Фрэнка Сінатры ахутвае і стварае святочную атмасферу, нават калі вы стаіце ў заторы золкім снежаньскім вечарам. Што б ні здарылася навокал, спадар Сінатра жадае вам шчаслівага Раства.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Беларусы адчулі, што яны могуць». Псіхолаг пра адмаўленне ад святаў і тое, адкуль браць сілы на год

10 калядных фільмаў, якія варта паглядзець у святы

Ведаеце, навошта скрыня пад духоўкай? Вось тры сакрэты духовак, якія дапамогуць рыхтаваць навагодняе застолле

Каментары

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →