Затрымалі экс-інжынера Дэпартамента аховы. Яго вінавацяць у зліве асабістых даных былых калегаў
Экс-інжынер Дэпартамента аховы нібыта перадаў адміністратарам «дэструктыўных рэсурсаў» асабістыя даныя былых калегаў, ён змешчаны пад варту, паведамляе СК.
Паведамляецца, што ён перадаў звесткі 30 калегаў.
«Мужчына перадаў адміністратарам дэструктыўных рэсурсаў асабістыя даныя каля 30 былых калег, якія потым публікаваліся ў телеграм-каналах», — гаворыцца ў паведамленні СК.
Мужчына працаваў у Дэпартаменце аховы МУС сістэмным адміністратарам. Звольніўся ў 2018 годзе. Асабістыя даныя былых калег узяў з тэлефоннага даведніка, да якога меў доступ.
Следчыя мужчыну выставілі абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК Беларусі (дапамога ў распальванні варожасці, здзейсненая групай асоб) КК Беларусі. Ён змешчаны пад варту.
«Вясна» піша, што айцішніка завуць Павел Петручэня.
Каментары