Калі зноў адкрыецца фуд-корт «Найлепшая вуліца» ля Мінскага гадзіннікавага завода
Адзін з самых гучных праектаў гэтага года — фуд-корт «Найлепшая вуліца» на тэрыторыі Мінскага гадзіннікавага завода — працаваў са жніўня да сярэдзіны кастрычніка. Ці адкрыецца ён зноў на Новы год, як тое абяцалі арганізатары, «Мінск-Навінам» распавялі ў прэс-службе пляцоўкі.
— На Новы год і калядныя святы працаваць не плануем. Але адкрыццё намечана на 1 сакавіка, — паведамілі прадстаўнікі праекта.
Фуд-корт размешчаны недалёка ад станцыі метро «Парк Чалюскінцаў», уваход знаходзіцца паміж дамамі № 2 і 4 на вул. Талбухіна. Працаваць «Найлепшая вуліца» планавала штодня ўвесь год з 12:00 да 2:00.
Арганізатары абяцалі гастранамічнае падарожжа, дзе кожны зможа знайсці страву на свой густ, а акрамя гэтага — забавы ў выглядзе арэляў, арт-інсталяцыі вялізнага скейта, вялікай сцэны для мерапрыемстваў, вечарынак і выступаў.
Каментары