Узнагароду, якую ўручае Галівудская асацыяцыя іншаземнай прэсы, пераможцы атрымаюць 10 студзеня.
Фільм з найбольшай колькасцю намінацый — гэта «Баншы з Інішэрына» (The Banshees of Inisherin) ірландскага рэжысёра Марціна Макдонаха. Што да серыялаў, больш за ўсё намінацый у камедыйнай «Пачатковай школы «Эбат», піша hollywoodreporter.com.
Стужка Макдонаха мае восем намінацый, у тым ліку «Найлепшы фільм (камедыя ці мюзікл)», а таксама асабістыя намінацыі за сцэнарый і рэжысёрскую працу для Макдонаха. На другім месцы карціна «Усё паўсюль і адразу» (Everything Everywhere All at Once) з шасцю намінацыямі, далей ідуць «Вавілон» і «Фабельманы» — па пяць намінацый.
«Пачатковая школа «Эбат», што ўжо згадвалася вышэй, мае пяць намінацый, у тым ліку прэтэндуе на ўзнагароду «Найлепшы серыял (камедыя ці мюзікл)» і «Найлепшая актрыса ў серыяле (камедыі ці мюзікле)» для Куінты Брансан. Найлепшым драматычным фільмам назавуць адну з пяці стужак: «Аватар: шлях вады», «Элвіс», «Фабельманы», «Тар» ці «Топ Ган: Мэверык». Адзначым і некаторыя іншыя катэгорыі.
- Найлепшая жаночая роля ў драматычным фільме
- Кейт Бланшэт («Тар»)
- Алівія Колман («Імперыя святла»)
- Віёла Дэвіс («Жанчына-кароль»)
- Ана дэ Армас («Бландынка»)
- Мішэль Уільямс («Фабельманы»)
- Найлепшая мужчынская роля ў драматычным фільме
- Осцін Батлер («Элвіс»)
- Брэндан Фрэйзер («Кіт»)
- Х’ю Джэкман («Сын»)
- Біл Найі («Жыць»)
- Джэрэмі Поўп («Праверка»)
- Найлепшы рэжысёр
- Джэймс Кэмеран («Аватар: шлях вады»)
- Дэн Кван, Дэніэл Шайнерт («Усё паўсюль і адразу»)
- Баз Лурман («Элвіс»)
- Марцін Макдонах («Баншы з Інішэрына»)
- Стывен Спілберг («Фабельманы»)
Таксама на цырымоніі вызначаць найлепшых акцёраў у камедыях ці мюзіклах, назавуць найлепшы мультфільм, саўндтрэк, сцэнар і гэтак далей.
Галоўную прэмію мінулага года ўзяла стужка «Улада пса».
Каментары