Грамадства1717

Ціханоўская: Новы «міністр фінансаў» Кабінета можа быць непублічным

Падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве 2 снежня Святлана Ціханоўская расказала пра планы Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Фота: Офіс Ціханоўскай

Пасля сыходу прадпрымальніцы Таццяны Зарэцкай Кабінет не выключае, што новы «міністр фінансаў» можа быць непублічнай персонай.

«Мы мяркуем, што гэту функцыю трэба зрабіць непублічнай не для таго, каб быць закрытымі, а для таго, каб не вялася нейкая атака з боку рэжыму на гэтага чалавека», — патлумачыла Ціханоўская такую пазіцыю.

«Шэраг людзей не стаіць, хто хацеў бы працаваць, бо разумеюць рызыкі», — дадала яна.

Яна адзначыла, што ў будучым яны плануюць раздзяляць функцыі прадстаўнікоў па эканоміцы і па фінансах. Задачай апошняга будзе дапамога Кабінету існаваць матэрыяльна, шукаць дапамогу ад бізнэсаў, інстытуцыянальных арганізацый.

Таксама Ціханоўская сказала, што яны шукаюць прадстаўніка па сацыяльных пытаннях — каб займаўся пытаннямі дапамогі палітвязням, якія вызваліліся.

Ці будзе працаваць Кабінет праз 6 месяцаў? Ціханоўская сказала, што залежыць ад вынікаў яго працы.

«У нас былі такі планы: Каардынацыйная рада павінна разгледзець, як працаваў Кабінет, і зацвердзіць працаўнікоў Кабінета ці выказаць незадавальненне. І гэта будзе калектыўны орган, які будзе ўплываць на стан Кабінета».

Праўда, да канца не зразумела, у якім стане цяпер Каардынацыйная рада, якая планавала рэфармавацца.

Каментары17

  • Лол
    02.12.2022
    Ой, да стаўце ўжо там Лябедзьку. Ён і швец і жнец і на дудзе ігрэц. І храніць будзет все сікрэтікі. Канстытуцыю кончыў, цяпер час фінансаў.
  • Вик
    03.12.2022
    Это уже шапито а не «кабинет».
  • Вадзя
    03.12.2022
    Ды вы ўсе там непублічныя.Віртуальныя нейкія...

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць1

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →