Усяго патроху2626

«Хачу атрымліваць каханне ад мужчыны». Вайсковая падпалкоўніца расказала, чаму ў 34 гады яна адна

Ваенная журналістка і падпалкоўнік Узброеных Сіл Ганна Чыж-Літаш напісала калонку пра свой досвед адносінаў.

Скрыншот: відэа АНТ

«Мяне завуць Ганна. Мне 34 гады. За гэты адрэзак свайго жыцця я паспела зрабіць шмат чаго. Напрыклад, атрымаць тры вышэйшыя адукацыі, восем гадоў пражыць у шлюбе, нарадзіць дачку, даслужыцца да звання падпалкоўніка Узброеных Сіл, развесціся, пабудаваць кар’еру ваеннага журналіста і тэлевядучай і напісаць дзевяць кніг. А яшчэ схадзіць на пару сотняў спатканняў, закруціць некалькі сур’ёзных раманаў, тысячу разоў расчаравацца, столькі ж — усміхнуцца.

Такім чынам, мяне завуць Ганна. Мне 34 (амаль 35), і я па-ранейшаму жыву з дачкой. Таго самага адзінага я так і не сустрэла. Пакуль не сустрэла.

Лічу вельмі важным растлумачыць, што мяне гэта практычна не турбуе цяпер (раней — вельмі нават). Мне камфортна жыць адной. Прачынацца на досвітку, адной прабірацца па сваёй соннай вялікай кватэры да прамянёў сонца, якія прабіваюцца скрозь шчыльныя фіранкі на кухні. <…>

Калі дом засынае, я задумваюся аб тым, як умясціць у сваё жыццё мужчыну. Знайсці час і сілы бавіць з ім вечары, выхадныя, закруціцца ў быце…

«Захочаш — знойдзеш», — падумаеце вы і будзеце мець рацыю. Бо справа, мабыць, зусім не ў часе і сілах. А ў страху. Страху, што ў цябе ўкрадуць… цябе. Што могуць пакрыўдзіць, адыгрываючы свае няўдалыя сцэнарыі жыцця. Або параніць тваё дзіця словам, учынкам. І ты выбіраеш свет свабодных адносін, дзе ніхто нікому нічога не вінен. Сустрэліся — правялі час — сышлі ў свае жыцці. А праблемы вырашай сама: дарослая дзяўчынка ўжо.

Увесь гэты клубок сумненняў, думак прывёў мяне да пытання: а навошта нам мужчына? Як аказалася, большасць жанчын не можа даць дакладнага адказу. Яны самі не ведаюць, чаго хочуць. <…>

На жаль, мой досвед спатканняў — забаўна-сумны. Але ўсё ж ён бясцэнны. З гэтымі мужчынамі ў мяне не супалі ні мэты, ні погляды, а часам замест жаданага клопату і ўвагі ў адказ — цішыня.

Таму я навучылася клапаціцца пра сябе. Вырашаць свае праблемы. Любіць сябе. Шанаваць і берагчы. Але гэта не значыць, што я не хачу атрымліваць каханне ад мужчыны. Вельмі хачу. Проста, напэўна, пакуль не прыйшоў мой час для сур’ёзных адносін з мужчынам».

Каментары26

  • красотка
    27.11.2022
    "За гэты адрэзак свайго жыцця я паспела зрабіць шмат чаго. Напрыклад, атрымаць тры вышэйшыя адукацыі, восем гадоў пражыць у шлюбе, нарадзіць дачку, даслужыцца да
    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/304101"
    ну-ну
    і ўсё гэта за кошт рабацяг
    дажыве да 45 нічога толкам не зрабіўшы і будзе атрымліваць пенсію большую чым у многіх рабацяг
  • даведка
    27.11.2022
    После прочтения статьи я так и не понял, подполковник предпочитает "мужчину на час" или "секс без обязательств".
  • ))
    27.11.2022
    Ваенная журналістка......

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням4

Ва Украіне зафіксавалі моцнае забруджанне ракі, якая цячэ з Расіі1

Пасля страты самалёта F-16 Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі4

Са дна Сожа ў Гомелі паднялі вялікі рагаты чэрап. Кажуць, што гэта старажытны бізон2

У Кобрынскім раёне на рабочага абрынуліся бетонныя пліты

Польшча збіраецца пастрожыць умовы выдачы дазволаў на працу іншаземцаў1

Рускамірнага актывіста Арцёма Агафонава выпусцілі на волю

Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну6

У Варшаве прадаюць мікракватэру з агульнай плошчай 10 «квадратаў». Кошт уражвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?47

Грамадстваабмяркоўвайце!47

Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?

Галоўнае
Усе навіны →